Свет1111

Ізраіль вызваліў закладніцу, кадры выкрадання якой разляцеліся па свеце

Яе бойфрэнд застаецца ў закладніках.

Ноа выкрадаюць у Газу. Скрын відэа з сацыяльных сетак

З палону вызвалілі чацвярых ізраільскіх закладнікаў, якіх ХАМАС захапіў на музычным фестывалі падчас атакі 7 кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведамілі сілавыя органы Ізраіля.

Іх выратавалі ў суботу падчас рэйду на лагер Нусейрат у цэнтральнай частцы сектара Газа.

Сярод вызваленых — 25-гадовая Ноа Аргамані, кадры з якой абляцелі ўвесь свет. На тым відэа, знятым у дзень нападу ХАМАС, баевікі выкрадаюць яе на матацыкле, а дзяўчына крычыць: «Не забівайце мяне».

На апублікаваным здымку Ноа ўз'ядноўваецца са сваім бацькам у бальніцы Тэль-Хашомер.

Ноа з бацькам. Фота: timesofisrael.com

У яе маці была дыягнаставана чацвёртая стадыя рака, і яна неаднаразова заяўляла ў СМІ, што хоча пабачыць дачку, пакуль не скончыцца час.

У снежні прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху звярнуўся да Кітая па падтрымку, паколькі маці Ноа родам з Кітая.

Хлопец Ноа, Авінатан Ор, застаецца закладнікам разам са 119 іншымі выкрадзенымі падчас нападаў ХАМАСа.

Астатнія трое вызваленых — 21-гадовы Алмог Мэір Джан, 27-гадовы Андрэй Казлоў і 40-гадовы Шломі Зіў.

У заяве ізраільскіх органаў гаворыцца, што закладнікі былі выратаваныя з двух розных месцаў і што іх здароўе ў парадку.

Відавочцы ў Газе распавялі CBS News, што перад рэйдам ізраільскія вайскоўцы былі пераапранутыя ў цывільную вопратку, але іх раскрылі, і адбыліся жорсткія сутыкненні. Затым ізраільскія сілы ўмяшаліся з сушы, паветра і мора, разбамбіўшы раён і забіўшы і параніўшы вялікую колькасць мірных жыхароў.

Каментары11

  • Ac..
    08.06.2024
    Алі-Баба і 40 рабаўнікоў, начальнік зоны і рэжымнікі выбеглі ў суседнюю зону, захапілі некалькі вязьняў і трымаюць тых ў ізалятары сярод вязьняў сваей зоны.
    Маю пытаньне: гэтыя вязьні дакладна вязьні, разумеюць, дзе яны ёсьць і што іхія начальнікі атрадаў падтрымліваюць рэжымна-апэратыўна адзьдзел?
  • Вырак
    08.06.2024
    Хамас будзе знішчаны
  • Acab
    08.06.2024
    Алі-Баба і 40 рабаўнікоў, і, людцы, паўзірайцеся на яго, на алібабу.
    Калектывісты, кожнага гатунку, вас бязьвінна зьняволяць, раструшчаць і зьядуць.
    А індывідуалісты, як няма за вамі віны, што значыць вы не зрабілі шкоды нікому і ад вас няма пацярпелага (як ад мірных палестынцаў) - абараняцьмуць.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →