Каментары да артыкула

Паранены каля беларускай мяжы польскі салдат у коме. Вырашаюць, ці адключаць яго ад сістэм жыццезабеспячэння

  • Tak
    06.06.2024
    Давайце не забываць пра левых палітыкаў, дзеячоў і актывістаў, польскіх, заходнік і нават некаторых беларускіх (Яна Ш. адна з іх), якія выступалі супраць мура, заступаліся за нелегалаў і абзывалі памежнікаў "фашыстамі".

    Гаворка ў тым ліку пра Агнешку Холанд, якая накруціла прапагандысцкі фільм "Зялёная мяжа" https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/327455.
  • Юрыст
    06.06.2024
    Спачуванні. Можа інцыдэнт са спакусам на забойства польскага памежніка нарэшце падштурхне польскія ўлады да пачатку крымінальнага пераследу ў Польшчы кіраўніка АСАМу Віктара Лукашэнкі і самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі як арганізатараў сістэматычных міграцыйных атак на польскую тэрыторыю. Хаця падставы для крымінальнага пераследу Лукашэнкі-старэйшага па падобнай справе з'явіліся адразу пасля ягонай заявы аб забойстве польскага грамадзяніна Эміля Чэчкі і сабатажу раследвання гэтай справы лукашысцкімі "следчымі органамі".
  • бартош
    06.06.2024
    шчыра кажучы да гэтага ішло. палякі дагэтуль не разумеюць што з імі пачынаюць вайну. А ахоўнікі мяжы бегаюць з газавымі балончыкамі і крычаць: выпердаляй!. Гэта не узровень абароны. Трэба даць адпор так каб больш ніхто не падыходзіў да памежнага плоту. І другое. Плюс гнілаватае грамадства, я ведаю што кажу. Вельмі рэлігійна "міралюбівае", у касцелах моляцца за мігрантаў, непрыязна ставяцца да "панаехаўшых" украінцаў. І фанабэрліва, трохі "зверху" паглядаюць на нас - беларусаў. Можа гэта трагічны выпадак зробіць эвалюцыю у свядомасці, і калі цябе бьюць. трэба адказаць
  • Ah of
    06.06.2024
    Боты і далей буду пісаць, што гэта захад апускае жалезную заслону. А лука ў белым паліто, толькі галава трасецца
  • tiananmen cube
    07.06.2024
    а тыя польскія памежнікі, якія стралялі ў паветра, каб шугануць гэтых т. зв. "мігрантаў", дагэтуль у кайданках? нейкі сабатаж дзяржаўнага ўзроўню вырысоўваецца: страляй - пасадзяць, не страляй - заб’юць...