Здыміце фільм аб "вайне" дзвух Зялёных лугоў у Мінску, было гэта дзесьці ў 1976-78 гадах, калі не памыляюся, малым быў шчэ. Нешта здарылася на вяселлі, і пачаліся сутычкі. Ланцугі, у нас адбіралі старэйшыя дзягі вайсковыя, рабілі булаву з меднага дроту, які цягнулі для тралейбусаў, раней ляжаў без аховы, бо ніхто не збіраў каляровы лом. А то зараз здымуць фільм, як у 90-я адзін вясковы мужчына з жабрацкага саўгаса зрабіў цуд-мільянер, ды да Гарбачова паехаў.
Мх
22.05.2024
Будзе як звычайна на "Беларусьфільме". У 90-я у нейкай невядомай вёсачцы (дзе чамусці тубыльцы ўсё апранутыя па модзе 40-50 гадоў, і ўсё размаўляюць на чысцюткай расейскай мове), жыў быў адзін Старшыня Саўгаса, які адзін (без дапамогі з Масквы) прыняў бой за злобнай беларускамоўнай нямецка-фашысцкай групоўкай якая кіравалася Пазняком і Кубэ. Перамогшы яе, ён прыйшоў у Менск, дзе ўсе былі беларускамоўныя, але хадзілі чамусці па праспекце ў лапцях і без нагавіц (штанов, брюк). Ён накарміў абяздоленых, хоць мукі заставалася на 3 буханкі хлеба, і паказаў напрамак да Светлае Будучыні - стаць расейскамоўнымі. Далей тытры.
«Беларусьфільм» хоча зняць сваё «Слова пацана»