Мінскі мастак Канстанцін Пархомчык паведаміў, што ў найбліжэйшыя два месяцы ў Слуцку з'явяцца 8 новых муралаў ягонага аўтарства. Пра сваю тэхніку малявання, месцы, дзе ён гэтаму вучыўся, а таксама асаблівасці стварэння муралаў мастак расказаў тыкток-каналу Slutskgorod.
Пры стварэнні сеткі з клетачкамі і прапорцый людзей, жывёл і прадметаў Канстанцін не карыстаецца праектарам, робячы ўсё на вока. Пры гэтым ён адзначыў, што ў мурала, які атрымліваецца па выніку, заўсёды ёсьць пэўныя разыходжанні з арыгінальным малюнкам, але яны не павінны складаць больш за 10%.
Цяпер Пархомчык стварае мурал са славутай князёўнай Анастасіяй Слуцкай, прытым вобраз яе выяўляе паводле ўласнага ўяўлення, а не на падставе нейкіх гістарычных малюнкаў.
Каментары
Ну а так канешне - постаць вартая шанаваньня