З-за складанай сітуацыі на ўсходзе галоўнакамандуючы УСУ двое сутак правёў на перадавой
Генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі наведаў перадавую, дзе праціўнік засяродзіў асноўныя сілы для наступу, піша «Украінская праўда».
Сырскі наведаў часткі, якія вядуць абарончыя дзеянні на Пакроўскім і Курахаўскім напрамках, гэта значыць на кірунку галоўнага ўдару праціўніка. Менавіта тут сканцэнтраваны асноўныя ўдарныя сілы ворага, які спрабуе прарваць абарону і, развіваючы поспех, выйсці да буйных населеных пунктаў Курахава і Пакроўск на захад ад Данецка.
Сырскі адзначыў, што правёў працу з камандзірамі, прыняў неабходныя рашэнні па ўзмацненні абароны рэзервамі, вылучэнне дадатковай колькасці ракет, боепрыпасаў, сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і беспілотнікаў, а таксама да Дня пяхоты ўручыў узнагароды найлепшым воінам, якія вызначыліся ў баях з акупантамі.
Каментары