На Чукотцы памежніка і яго жонку асудзілі на сем гадоў за антываенныя допісы. Жонка напісала «Жыве Беларусь!»
Анадырскі гарадскі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі завочна вынес прысуды экс-супрацоўніку пагранслужбы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расіі, піша «Настоящее время».
Абодвух прызналі вінаватымі па справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскае войска па матывах палітычнай нянавісці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК) і прызначылі ім па сем гадоў калоніі.
Прысуд Раману вынеслі 10 красавіка 2024 года, а Анастасіі — 23 красавіка. Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на ягонай старонцы ва «УКантакце» — усе яны прысвечаныя расійскаму ўварванню і гібелі мірных жыхароў ва Украіне.
Анастасія Назарук на сваім ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаванне з Новым годам са словамі: «Жадаю перамогі Украіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расіі, Жыве Беларусь!»
Каментары
І будзе Вам Ласка
і пачуеце Слова.
І будзе яно Беларусь
Калі німа нашто абаперціся прытуліцца німа пад нагамі нічога чалавек знаходзіць у сябе Беларус узгадвае Радзіму дзядоў ці бацькі маці і уздымае
Сцяг..