Кавалак касмічнага смецця вагой амаль кілаграм, выкінутага з Міжнароднай касмічнай станцыі ў 2021 годзе, упаў на дах дома ў Фларыдзе. Цяпер аб'ект вывучае NASA, паведамляе The Times.
Інцыдэнт трапіў на камеры назірання, усталяваныя на ўчастку. Па словах жыхара дома, абломак не толькі прабіў дах і столь, але і праляцеў на два паверхі ўніз. На шчасце, у гэты час унутры нікога не было.
Першапачаткова аб'ект уяўляў сабой кантэйнер з састарэлымі батарэямі масай 2,6 тоны. Ён стаў самым цяжкім смеццем, скінутым з МКС, за ўсю гісторыю яе працы. З 2021 года ён павольна рухаўся па арбіце Зямлі, апускаючыся ўсё ніжэй.
Чакалася, што большая частка кантэйнера згарыць пры ўваходзе ў атмасферу, аднак некаторыя эксперты папярэджвалі, што частка аб'екта можа ацалець і зваліцца на паверхню планеты.
Каментары