Господь злится, что дряхлый старик будет президентом первой страны мира.
Мара
05.04.2024
Эпічна
дочка Максима Дизайнера
05.04.2024
прыгожае фота
Свабодны Статуй
05.04.2024
Як раз такі ўсё наадварот! Гэта СС робіць моцны разрад у неба, прыносячы ахвяру пантэону багоў Амерыкі! God Bless America ⚡️
Андрусь
05.04.2024
У Нью-Ёрку ёсць такая кантора - ААН, якая мусіла б супрацьстаяць знішчэнню свабоды шмат у якіх краінах свету, мусіла б забяспечваць дакладную працу сваіх дэкларацыяў, канвенцыяў і пактаў. Але яна абмяжоўваецца назіраннем, спецдакладчыкамі і рэзалюцыямі, стасуючыся з тыранамі, дыктатарамі і ваеннымі злачынцамі, як з чальцамі джэнтэльменскага клубу. Гэтая спроба запаліць паходню Статуі Свабоды з неба - намёк на тое, што ААН трэба стварыць міжнародную паліцыю і пачаць рэальна ўплываць на захаванне свабоды і міру ва ўсіх краінах свету.
Мара
05.04.2024
Андрусь, у ААН няма аппарата прымусу. Усе краіны хочуць захаваць суверэннасць, ніхто не любіць, калі ім звонку навязваюць нейкія законы ці рэформы. Свежы прыклад - польскія рольнікі і дальнабоі. Пры гэтым ныюць, што ААН нічога ня можа. А з іншага боку, калі ў ААН будзе свая паліцыя, то гэта надта салодкая спакуса, каб праз ААН кіраваць усім светам. А як ім супрацьстаяць? Мы тут калгаснага Лукашэнку скінуць ня можам, а што будзем рабіць, калі ААН вырашыць аддаць Гродна палякам, Ліду летувісам, а Віцебск расейцам? Ці навяжа трохмоўе (расейская польская ангельская)?
Андрусь
05.04.2024
Мара, у свеце пад эгідай у тым ліку і ААН панапрыймана купа цалкам слушных дамоваў, паводле якіх ААН не можа вырашыць нешта камусьці "аддаць". І, калі ў свеце ёсць Міжнародны крымінальны суд, які вызнае пэўных асобаў падазраванымі ў здзяйснені міжнароднага кррымінальнага злачынства, мусіць быць сіла, якая здолее забяспечыць здзяйсненне міжнароднага правасуддзя - увайсці ў краіну і даставіць падазраванага да суда, а, калі ягоная віна будзе даведзеная. забяспечыць выкананне пакарання. Калі Рада ў правах чалавека вырашае, што ў краіне парушаюцца правы чалавека і ўнутрыкраінавыя дзяржорганы адмаўляюцца спыняць парушэнне і аднаўляць парушаныя правы, павінна быць сіла, якая можа прымусіць гэтыя органы выканаць міжнародныя правілы альо прыцягнуць парушальнікаў да адказнасці. Так, дзяржавам дзеля гэтага трэба ахвяраваць нейкай чсткай суверэнітэту. Але ў сёняшнім глабалізаваным свеце іншага шляху для дасягнення міру і свабоды няма. Ніякі суверэнітэт дзяржавы не можа быць вышэйшым за ўласную свабоду і правы канкрэтнай асобы. І таму свету неаходна прыходзіць да ўсведамлення таго, што, калі ёсць злачынцы на чале дзяржаваў, мусіць быць і міжнародная паліцыя, якая павінна гэтых злачынцаў спыняць.
Мара
06.04.2024
Андрусь, гэта тая самая вера ў "мудрага цара", толькі цяпер ён міжнародны і адваротны ўплыў на яго амаль немагчымы.
Андрусь
06.04.2024
Мара, пакуль існуюць парушальнікі асабістай свабоды асобы і грамадскіх дамоваў мірнага і свабоднага суіснавання, мусіць існаваць і сістэма спынення гэтых парушэнняў і прыцягнення да адказнасці парушальнікаў. На міжасобасным узроўні гэта мусяць рабіць паліцэйскія органы канкрэтнай дзяржавы (не пра Беларусь, дзе не да законаў). Гэткія ж органы павінны быць і на ўзроўні асоба-дзяржава і на міждзяржаўным узроўні. Чалавек, калі не можа абараніць свае парушаныя правы на ўзроўні дзяржавы, павінен мець магчымасць звярнуцца ў сусветныя органы, якія вызначаць справядлівасць. І гэтае рашэнне павінна быць выканана. Калі дзяржава ўхіляецца яго выконваць, павінна быць сістэма прымусу дзяржаваў да выканання. У Беларусі і за яе межамі зараз жывуць дзясяткі грамадзян Беларусі, якім, паводле рашэнняў Камітэта ў правах чалавека ААН, дзяржава Рэспубліка Беларусь вінная досыць вялікія суммы кампенсацыяў за парушэнне іхніх правоў з боку дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Але дзяржава Рэспубліка Беларусь дэманстратыўна і нахабна не выконвае гэтыя рашэнні КПЧ ААН, а яе прапагандысты ўсяляк здзекваюца і насмяхаюцца з самога механізму абароны правоў людзей у свеце. Таму ў ААН павінна быць сіла, якая такіх нахабаў і злачынцаў прымусіць выконваць правілы і прыцягне да адказнасці за злачынствы. Прыклад міждзяржаўных адносінаў - "нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў" Расіяй Украіне нават не буду разбіраць. Тут увогуле стала відавочнай імпатэнцыя такой структуры, як ААН менавіта праз адсутнасць у яе складзе нейкага маханізму прымусу выканання міжнароднага права.
Маланка ўдарыла ў Статую Свабоды ФОТАФАКТ
Гэта СС робіць моцны разрад у неба, прыносячы ахвяру пантэону багоў Амерыкі!
God Bless America ⚡️
Гэтая спроба запаліць паходню Статуі Свабоды з неба - намёк на тое, што ААН трэба стварыць міжнародную паліцыю і пачаць рэальна ўплываць на захаванне свабоды і міру ва ўсіх краінах свету.
А з іншага боку, калі ў ААН будзе свая паліцыя, то гэта надта салодкая спакуса, каб праз ААН кіраваць усім светам. А як ім супрацьстаяць? Мы тут калгаснага Лукашэнку скінуць ня можам, а што будзем рабіць, калі ААН вырашыць аддаць Гродна палякам, Ліду летувісам, а Віцебск расейцам? Ці навяжа трохмоўе (расейская польская ангельская)?
У Беларусі і за яе межамі зараз жывуць дзясяткі грамадзян Беларусі, якім, паводле рашэнняў Камітэта ў правах чалавека ААН, дзяржава Рэспубліка Беларусь вінная досыць вялікія суммы кампенсацыяў за парушэнне іхніх правоў з боку дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Але дзяржава Рэспубліка Беларусь дэманстратыўна і нахабна не выконвае гэтыя рашэнні КПЧ ААН, а яе прапагандысты ўсяляк здзекваюца і насмяхаюцца з самога механізму абароны правоў людзей у свеце. Таму ў ААН павінна быць сіла, якая такіх нахабаў і злачынцаў прымусіць выконваць правілы і прыцягне да адказнасці за злачынствы.
Прыклад міждзяржаўных адносінаў - "нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў" Расіяй Украіне нават не буду разбіраць. Тут увогуле стала відавочнай імпатэнцыя такой структуры, як ААН менавіта праз адсутнасць у яе складзе нейкага маханізму прымусу выканання міжнароднага права.