Свет22

Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»

Таксама прэзідэнт Францыі заявіў, што ўсё сказанае ім на мінулым тыдні пра адпраўку кантынгенту ва Украіну — не агаворка.

Фота: Petr David Josek / AP

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас візіту ў Чэхію 5 сакавіка пацвердзіў раней сказаныя словы аб магчымасці адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну і заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі», піша Радыё Свабода.

Паездка Макрона ў Прагу была прысвечана галоўным чынам падпісанню новай Дамовы аб стратэгічным партнёрстве паміж Францыяй і Чэхіяй на наступныя чатыры гады (2024 — 2028).

Па словах прэзідэнта Францыі, пытанні абароны ў гэтым партнёрстве будуць ключавымі. Абодва бакі абмяркоўваюць культурнае і дзелавое супрацоўніцтва. У прыватнасці, гаворка ідзе аб пабудове французскімі кампаніямі ядзерных рэактараў для двух дзеючых АЭС у Чэхіі. Францыя актыўна лабіруе свае доўгатэрміновыя інтарэсы ў гэтым праекце, а за ядзерныя кантракты з Прагай змагаецца і Паўднёвая Карэя.

У самым пачатку свайго візіту Эманюэль Макрон недвухсэнсоўна даў зразумець, што ўсё сказанае ім у Елісейскім палацы 26 лютага (аб магчымасці адпраўкі войскаў ва Украіну) — не агаворка, а прадуманая пазіцыя.

Звяртаючыся да гісторыі, французскі лідар казаў пра Еўропу, разарваную напалам у мінулым стагоддзі, калі адна частка Еўропы не жадала бачыць цяжкасцяў іншай часткі, у пэўным сэнсе аддаўшы лёс апошняй таталітарызму. «Мы дакладна набліжаемся да моманту ў гісторыі нашай Еўропы, калі трэба не быць баязліўцам».

Макрон, выказаўшы шкадаванне тым фактам, што, як ён выказаўся, «мы ніколі не хочам бачыць будучых драм». Прэзідэнт Францыі заявіў, што і ў Парыжы, і ў Празе, усведамляюць: «Сілы, якія сталі нястрымнымі, з кожным днём узмацняюць пагрозу нападу на нас, і нам трэба быць на вышыні гісторыі і мужнасці…».

Еўрапейцы не павінны навязваць адзін аднаму ніякіх абмежаванняў у сваім падыходзе да вайны РФ супраць Украіны, адзначыў Макрон, выступаючы на сумеснай прэс-канферэнцыі з чэшскім калегам. Петэр Павел сказаў, што далучаецца да прэзідэнта Францыі і згодны з тым, што Еўропа павінна адыграць першарадную ролю ў аказанні дапамогі Украіне і ў адбіцці пагрозы Расіі (…).

Павел таксама заявіў, што ён «за пошук новых варыянтаў, уключаючы дэбаты аб патэнцыйнай прысутнасці ва Украіне», аднак, «не перасякаючы» чырвоную лінію», гэта значыць не размяшчаючы «баявыя часткі».

Міністры замежных спраў і абароны Францыі ў чацвер, 7 сакавіка, правядуць са сваімі калегамі з іншых краін-саюзнікаў відэаканферэнцыю для абмеркавання новых рашэнняў у падтрымку Украіны.

Каментары2

  • Захад
    06.03.2024
    Захад заўсёды быў баязлівым і падатлівым.
    І пуцін гэта ведае.
    Захапіўшы Ўкраіну ён пойдзе далей.
    З часам гэтыя баязлівыя бюргеры будуць валіць лес на Калыме.
  • Максим Дизайнер
    06.03.2024
    Так может Макрон пример покажет?Или только чехов с румынами и прочими албанцами агитировать?

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе34

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?5

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку7

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі14

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося6

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →