Ясень — любімае дрэва Сцяпана Латыпава
19.02.2024
Артыкул амаль магічны. Дзякуй, Майстра аўтар
20.02.2024
Заўзятар, фактычна я і спрабую звярнуцца да "магіі ясеня", у нейкім сэнсе, каб уратаваць Сцяпана Латыпава. Дакладней, звяртаюся я да Усявышняга, але спрабую пры пасярэдніцтве Ясеня. Калі звяртаюцца праз пасярэдніцтва святых, заслужаных людзей, дык можа быць, можна і так, праз дрэвы?
насамрэч аўтарскае заканчэнне артыкулу гучала крыху інакш:
І
цяпер магу засведчыць асабіста: Сцяпан сапраўды зроблены з самага якаснага
ясеню, з Сусветнага Дрэва. І няхай беражэ яго Алах, адзіны для нас усіх Б-г Усемагутны,
бо такія людзі ў 1000 разоў даражэйшыя за роўную ім вагу золата. Як напісана на
крыжы Еўфрасінні Полацкай: Чьстьное
дрѣво бесцѣньно есть

Шыкоўны матэрыял для мэблі. Троху твярдзейшы за дуб, больш пластычны і не такі порысты і крохкі. "Аліўкавасць" драўніны мае прыемны пах і алеяваны бляск. Дуб жа горкі, порысты і шмат дубільных рэчываў утрыілівае.
Добрая альтэрнатыва - клён. Але клён не мае такіх прыгожых выразных валокнаў і шэра-ружаватага колеру.
Ясень знікае і ўсё меньш моцных, прыгожых людзей.