Ці ўсіх пазнаеце? Беларускія палітыкі і селебрыці дзеляцца, як выглядалі ў 21 год ФОТЫ
Апошнімі днямі ў сацсетках ідзе флэшмоб — карыстальнікі выкладаюць уласныя фота ў 21-гадовым узросце. Паглядзелі, што за цікавыя здымкі публікуюць вядомыя беларусы. Такімі вы некаторых яшчэ не бачылі.
Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай
«#мне21».
Уладзімір Цэслер, мастак і дызайнер
«Мінск. Фота Вячаслава Дубінкі».
Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара «Белсата»
«1994/21. На бабінніку «Ростов» — метал, у куце — футляр з басухай, я — працую на «Пінскдрэве».
Ганна Златкоўская, пісьменніца
«Не 21, а 23, быццам ёсць нейкая розніца. Божухна, чатыры альбомы, а знайсці прыстойнае фота маладосці вельмі складана. Эх…»
Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні
«Файны быў час у Гародні. Вывучала гісторыю, тусіла з сябрамі, хадзіла ў валёнках, была стылёвай, танчыла і лазіла па розных небяспечных месцах. І скажу вам, што збольшага так і засталося».
Саша Раманава, медыяменеджарка і дырэктарка KYKY
«21 год. Парыж і яго папяровая карта як сымбаль эпохі да гугл мэпс».
Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё»
«Калі было #мне21, я толькі і рабіў, што граў на гітары ды спяваў».
Аляксандр Чарнуха, пісьменнік і музычны крытык
«У 21 год я быў дужа модны».
Віталь Цыганкоў, палітычны аналітык
«21. У маладосьці выглядаў старэйшым, зараз выглядаю маладзейшым».
Генадзь Коршунаў, сацыёлаг
«Не 21, але дзесьці 22-23… Здаецца, першы год у Інстытуце сацыялогіі».
Некаторыя беларусы вырашылі скарыстацца флэшмобам, каб нагадаць пра палітвязняў. Напрыклад, навуковец Сяргей Бесараб размясціў у фэйсбуку здымак палітвязня Арцёма Баярскага — хлопца затрымалі ва ўзросце 19 гадоў, а цяпер яму якраз 21. А Крысціна Шыянок, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у Чэхіі, апублікавала фота рэйкавага партызана Алега Малчанава, які падпаліў рэлейную шафу і атрымаў за гэта велізарны тэрмін — 21 год.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
Хто з міністэрстваў і ведамстваў вядзе сацсеткі па-беларуску?
У Аляксандра Івуліна новы ютуб-канал і новае шоу. Што там цікавага?
«Сынок, пакінь мяне. Ратуй людзей!» Хлопец адкрыў агенцтва аўтарскіх тураў і расказаў, як гэта
Каментары