Грамадства5353

Стала вядома, калі з'явяцца першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі

Матэрыялы для вырабу дакумента ўжо замоўленыя і зʼявяцца ў Вільні праз месяц.

«Увогуле мы кажам пра наклад менавіта ўзораў гэтых пашпартоў, якія патрэбныя для пачатку кампаніі па іх прызнанні. Гэта калі мы звяртаемся да ўрадаў іншых краінаў з просьбай прызнаць гэты дакумент і калі мы павінны паказаць, як ён выглядае», — сказаў у студыі «Белсата» Валер Кавалеўскі.

Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка 2024 года. Пра гэта паведаміў «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах Валер Кавалеўскі.

Па словах прадстаўніка Абʼяднанага кабінету, матэрыялу, які быў замоўлены, хопіць для вырабу 30 тысяч пашпартоў.

«Але мы іх зможам выдаваць толькі тады, калі ў нас будуць першыя прызнанні. Толькі тады зможам прымаць заяўкі ад людзей, апрацоўваць іх і верыфікаваць, а потым выдаваць людзям пашпарты, каб маглі імі карыстацца», — удакладніў Валер Кавалеўскі.

Ён падкрэсліў, што сам пашпарт Новай Беларусі — толькі частка вялікага праекту.

Вельмі важным яго складнікам будзе орган выдачы, які «павінен будзе адпавядаць высокім стандартам гэтай індустрыі», а менавіта — патрабаванням бяспекі, прававой адказнасці, захавання звестак.

Чытайце таксама:

Спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа, робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Каментары53

  • Вацлаў Ластоўскі
    06.02.2024
    Цікава, ці будзе падарунак беларусам да 25 сакавіка?
  • Пашпарт
    06.02.2024
    Ну гэта ўжо канкрэтыка якая ніякая людзі рэальныя рэчы робяць. Які ж Пазьняк пустабрэх усё ж такі, артыст маць яго і псіх папросту. Гадоў 25 таму казаў асабіста мне: "праз год будзем на вольнай Беларусі, пашпарты ўжо друкуюцца". Скаціна. Нельга быць такім мудаком, альбо рабі, альбо маўчы.
  • Пудж
    06.02.2024
    Усе давсведчаныя дыпламаты са старой апазыцыі кажуць, што гэта будзе проста паперка, падобная на пашпарт. Навошта офіс хлусіць? Якая ў яго будзе сіла? Хто яго прызнае?

    Тым, хто хоча набыць -- раю задумацца, што будзе, калі базы дадзеных <<"пашпартоў">> з вашымі імёнамі й заяўкамі сальюць наупрост у ГУБАЗ, як гэта неаднаразова было: ЧКБ, "План Перамога", данаты. Вы гатовыя ахвяраваць лёсамі і жыццямі сваякоў і сябраў, якія засталіся ў Беларусі, дзеля амбіцый офіса?

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Каліновец Аляксандр Клачко атрымаў статус уцекача ў Літве13

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна11

Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы1

У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу1

Ва ўкраінскі палон трапіў кухар з Неапаля. У Італіі яго асудзілі за сэксуальны гвалт над 9-гадовым дзіцем2

У Расіі заявілі пра захоп украінскага радовішча літыю3

Аб'явілі «экстрэмісцкімі» «Народныя навіны Віцебска»

Пры вяртанні ў Беларусь на святы арыштавалі як мінімум 8 чалавек1

«Такога вязня няма». Цяжкахворага палітвязня катуюць у калоніі пад Віцебскам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?46

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?

Галоўнае
Усе навіны →