Як стала вядома з пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, у пачатку снежня мінулага года пастар царквы хрысціян веры евангельскай у вёсцы Небытаў Хойніцкага раёна Алег Лойка быў арыштаваны, піша «Хрысціянская візія».
Пастара судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіскі ў фэйсбуку на старонкі СМІ, уключаныя ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У выніку Алег Лойка быў арыштаваны на 10 сутак, а ягоны планшэт быў канфіскаваны.
Алег Лойка шмат гадоў займаецца рэабілітацыяй людзей з наркатычнай залежнасцю ў рамках місіі «Вяртанне». Дзякуючы яго дзейнасці сотні чалавек вярнуліся да нармальнага жыцця. Пра яго раней з захапленнем пісалі дзяржСМІ, а цяпер пастар трапіў пад каток рэпрэсій рэжыму.
Каментары