Каментары да артыкула

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

  • Бычок
    23.12.2023
    То есть, усатая власть даже не хочет показывать свою раннюю игру в демократию, когда специально регистрировали клоунов. Теперь все просто. Власть фашизма даже не ретушируется и имеет лицо ананич.
  • Першы пайшоў
    23.12.2023
    Ну вось, а нехта хваляваўся пра легітымізацыю. Рэжыму даўно яна не патрэбная, толькі дурні гэтага не бачаць
  • Сымон
    23.12.2023
    Першы пайшоў, нажаль гэткіх дурняў, пра якіх вы гаворыце - у заходнім палітыкуме процьма і іхныя галасы чутныя. Рэжыму было б карысней давесці Кучука да галасавання, намаляваць яму ягоных 5 адсоткаў, каб потым Алейнікаў і Амбразевіч маглі б упэўнена дурыць галаву на міжнародных пляцоўках, маўляў у нас сапраўдная дэмакратыя, бо мы дапушчаем да выбараў нават такіх мацерых "змагароў", як Кучук, за кратамі - тэрарысты, а ў выгнанні - збітыя лётчыкі. Але жах рэжыму настолькі моцны, што ён баіцца ўвогуле ўсяго, што можа неяк візуалізаваць існаванне нязгоды. І гэта добра, бо спрашчае дэлігітымізацыю палаткі дадаткова да дэлігітымізаванага лукашэнкі. Ўсё гэта спатрэбіцца.
  • Янка
    23.12.2023
    Нагода тая ж, што і Дунцовай. Адчуванне, што Карпенку і Памфілаву каардынуюць адзіныя і тыя ж куратары. Але ў любым выпадку адмова Кучуку - гэта моцны удар па сбробах рэжыма неяк лігітымізаваць безвыбары. Тым большую вагу набываюць выбары ў кр
  • Не такі ён ужо і зялёны
    23.12.2023
    Чарговы каньюктуршчык - яму трэба ютубчык паказаць што такое зялёны. Такіх меламанаў на вітрынах супермаркетаў процьма стаіць, і што кожнага манекена цяпер у партыю прыймаць?
  • Шляхцич Завальня
    23.12.2023
    ВЫРАБЫ
  • беларуска
    23.12.2023
    Людзі, чаго вы зь яго сьмеяцеся? чалавек паспрабаваў зрабіць нешта актыўнае ў такіх умовах, дзе саджаюць за любую ініцыятыву, а не ганарліва вырашыў, што яго "гэта ня тычыцца". Падтрымайце чалавека добрымі словамі, гэтага цяпер так не хапае ўнутры Беларусі. А злавацца варта на сістэму, якая ўчыняе гэтыя злачынствы.
    Калі вы падымаеце сьмелых людзей на сьмех, вы робіце вялікую памылку. Вы ня ведаеце, чаго гэты выбар мог яму каштаваць, праўда ж? То давайце з павагай адно да аднаго ставіцца, а не абвінавачваць адно аднога ў "спойлерстве", "агентуры" і гд. Так мы прыйдзем у нікуды. І мы ўсе ведаем, хто ў гэтым зацікаўлены найбольш
  • Янка
    23.12.2023
    беларуска, нічога смешнага няма. Але і актыўнасць "старога" палітыка толькі напярэдадні "выбараў" - наўрадці перспектыўны крок. Бо для большасці гэта выглядае як праца дзеля галачцы альбо наўпрост спойлерства.
  • За што дзякуй?
    23.12.2023
    беларуска, яму казалі, што так будзе, але ён думаў, што ён разумнейшы за ўсіх
  • Then
    23.12.2023
    Інакш кажучы ў лукашызму ўжо перасталі гуляць у "выбары". Цяпер у лукашэнаўскім парламенце нават аднаго альтэрнатыўнага дэпутата не павінна быць каб пагуляць у дэмакратыю.
  • Kažan
    24.12.2023
    Што ён хацеў? Каб бандыты зь ім у нейкія там "выбары" гулялі! Ці засталіся яшчэ такія ў РБ, каму лускі з вачэй ня ўпалі ці можа ён хацеў такім чынам паказаць сваю ляяльнасьць. Але я асабіста ўважаю, што ў той Краіне няма легітымнай улады зь ліпеня 1999 году.
  • Улад
    24.12.2023
    Гэты адказ уратаваў Дзмітрыя ад калоніі. Я упэўнены, што ён чэсны, разумны і прыстойны чалавек. Але "пасадзіць" па загадзе зверху зараз могуць любога. Да 25.02 часу на гэта хапіла бы.
  •