Каментары да артыкула

Як часта трэба мяняць ручнік?

  • Яніна
    01.12.2023
    Які ручнік? НН, вы што? Пэўна, вы рушнік мелі на ўвазе? Ну, дык так і напішыце!
  • адбельвальнік
    02.12.2023
    "ручнік". нават я ведаю. хоць мяне нехта ўчора абзываў неадукаванай
  • a.hto.tam.idze
    03.12.2023
    Яніна,
    У суботу Янка ехаў ля ракi,
    Пад вярбой Алёна мыла ручнiкi.
    - Пакажы, Алена, броды земляку,
    Дзе тут пераехаць на канi раку.

    - Адчапiся, хлопец, едзь абы-куды,
    Не муцi мне толькi чыстае вады.
    Ў маркоцi Янка галавой панiк,
    Упусцiла дзеўка беленькiй ручнiк.

    - Янка, мой саколiк, памажы кутчэй,
    Хоч плыве, знiкае ручнiчок з вачэй.
    - Любая Алёна, я ж вады баюсь.
    Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

    Супынiўся гнедый пад вярбой густой,
    Цалавала Янку Лена над ракой.
    Стала цыха-цыха на усёй зямлi...
    Па рацэ далёка ручнiкi плылi.
  • Яніна
    02.12.2023
    Так, паглядзела ў слоўніках - і праўда "ручнік". Але гэта слоўнікі эпохі Крапівы. І першая асацыяцыя ў гэтым выпадку - гэта тое, што ёсьць у машыне. Трэба ўдакладніць усё ж у мовазнаўцаў.
  • адбельвальнік
    02.12.2023
    ну, калі слова з'явілася, машын не было)
    то пэўна ад "ручны" (для рук). хаця я далёёёка не мовазнаўца)
  • ЯНКА
    02.12.2023
    Яніна, так, нам шкада, што ва Ўкраіне ідзе вайна. Але гэта не прычына, каб замяняць беларускае слова «ручнік» на «рушнык»!
  • Улад
    02.12.2023
    ЯНКА, Слоўнік дае "ручнік". Але нармальна прамаўляць "рушнік". 
  • Яніна
    02.12.2023
    Улад,
    Так. А ў беларускай мове, як вядома, пераважае фанетычны прынцып у арфаграфіі
  • Гігіеніст
    02.12.2023
    Усё слушна. Але беларусы, якія адсядзелі ці сядзяць у перапоўненых камерах без ручнікоў, мыла і туалетнай паперы, толькі горка ўсміхнуцца.