Снегапрыбіральная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе і пероне працуе практычна няспынна.
Па прагнозах сіноптыкаў у найбліжэйшыя суткі ў сталічным рэгіёне чакаюцца моцны снег, завіруха, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Снегапрыбіральная тэхніка на ўзлётна-пасадачнай паласе і пероне працуе практычна няспынна, праводзіцца расчыстка і апрацоўка аэрадромных пакрыццяў ад снегу і наледзі. У такіх работах задзейнічана каля 30 адзінак спецтэхнікі, паведамляе Мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.
Аэрапорт працуе штатна, рэйсы выконваюцца ў адпаведнасці з сутачным планам палётаў. Але магчымыя кароткачасовыя адхіленні ў раскладзе.
Таму пасажырам рэкамендуюць улічваць умовы надвор'я і планаваць паездку ў аэрапорт загадзя, бо дарожны рух можа быць ускладнены.
Каментары