Каментары да артыкула

Беларусь і Расія наклалі вета на абранне Эстоніі старшынёй АБСЕ. Эстонцы заклікаюць не папускаць

  • mikola
    21.11.2023
    Idyioty razam z Rasejai....
  • Ну гэта...
    22.11.2023
    А што два дыктатарскіх рэжыма маюць супольнага з АБСЕ? Так і на зразумеў: навошта лічыцца з іх пазіцыей і светапоглядам? Калі пра грошы, дак ад нашых 600к рэлакантаў профіта больш, чым ад банды Лукі: падлічыце, гэта не цяжка.
  • Беларус
    22.11.2023
    Увесь гэты цырк адбываецца выключна з-за памылковага паразуменьня ворагу. А памылковае разуменьне варункаў задачы ніколі не прывядзе да ейнага правільнага рашэньня.

    АБСЕ, як і рэдакцыя НН, не разумее, што гэта не прадстаўнік Беларусі паралізуе працу і накладвае вета (як напісана ў загалоўку), а прадстаўнік рэжыму лукашэнкі. Які з'яўляецца акупантам для нашай краіны. Калі ж ставіцца да ворагу адпаведна, то краіне-агрэсару расіі ўвогуле не месца ў арганізацыі бяспекі - бо гэта агрэсар, які будзе імкнуцца гэтую бяспеку разбурыць, а таму - не мае нічога агульнага з профілем і назвай АБСЕ. А лукашэнкаўскі прадстаўнік - увогуле нікога, акрамя дыктатара, не прадстаўляе. У нас ёсьць абраная Прэзідэнтка і менавіта ейны прадстаўнік мусіць месьціцца пад шыльдай "Беларусь". І данясеньне гэтай думкі, падаецца, павінна быць прыярытэтнай задачай для нашай нацыянальнай медыяпрасторы. Падаецца, пасля усіх падзей падобныя загалоўкі мусяць быць непрымальныя, бо легітымізуюць рэжым і робяць з акупанта "Афіцыйную Беларусь". Але ж чамусьці не...

    Жыве Беларусь!
    Слава Ўкраіне!