Каментары да артыкула

У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі

  • Іншых варыянтаў няма
    02.10.2023
    Кідайце ў мяне камяні але вызваліць вязняў можна толькі пачаўшы перамоеыя працэсы аб зняцці санкцый і спыненні ізаляцыі, іншае нажаль не спрацуе і ўлічваючы тыл які пакуль мае лукашэнка гэта можа цягнуцца дзесяцігодздзі.
  • Няважна
    02.10.2023
    Іншых варыянтаў няма, муж Паліны такі сцэнар катэгарычна адмаўляў і адмаўляе.
  • //
    02.10.2023
    дык не ён жа сядзіць. нядаўна заклікаў выходзіць на пікеты ў падтрымку яго жонкі. а сам ці выходзіць?
  • Анж
    02.10.2023
    Няважна, а яму жонка патрэбна ці сымбаль для барацьбы. Я вось не магу яго зразумець. Калі ты кахаеш гэтую жанчыну то для цябе важней яе бяспека і здароўе, а не сымбалізм
  • Анж
    02.10.2023
    //, выходзіць дзе, у Беларусі(хай сам прыедзе і выйдзе як такі герой), ці ў Варшаве(ня ясна які ад гэтага прафіт)
  • //
    02.10.2023
    Анж, ну так - ён жа здаецца ў Польшы і там бяспечна выйсці. справа не ў прафіце, а ў тым што іншых заклікае, а сам?

    жанчына гераіня. захапляюся ёй і плачу аб ейных пакутах

    а вось муж не можа не выклікаць пытанні і недавер
  • Няважна
    02.10.2023
    Анж, я таксама не разумею. Паліну шкада, і ўсіх шкада, людзі больш значаць. Я за вызваленне любымі сродкамі, бо лепей не стане, узурпатар і ягоныя служкі зараз вельмі ўмацаваліся.
  • //
    02.10.2023
    "Калі ты кахаеш гэтую жанчыну то для цябе важней яе бяспека і здароўе, а не.."

    вось-вось. гэты момант - што Паліна, маўляў, сама супраць, каб палітвязняў выкупалі - выклікае вялікія сумневы. а ці так гэта насамрэч?
    і ўсё гэта наводзіць на зусім ужо сумныя "фантастачныя" думкі - а можа ён хоча... адзін выхоўваць дзяцей?
    спадзяюся, што гэта зусім не так. Паліну бязмерна шкада. як цяжка маці не бачыць маленькіх дзяцей
  •