Liels paldies .Jau sen gaidīju! Вялікі дзякуй. Даўно чакаў!!!
Андрусь
29.09.2023
Спадар, чарговае недальнабачнае рашэнне, нічым не лепшае за выгнанне "Дождя" з Латвіі. Гэта вельмі нагадвае нацыянальную палітыку польскіх уладаў у Заходняй Беларусі пасля дзяржперавароту 1926 года, калі да ўлады прыйшлі нацыяналісты на чале з Пілсудскім, якія нават не спрабавалі атрымаць сімпатыі заходнебеларускага насельніцтва, хоць і мелі дзеля гэтага ўсё магчымасці. 1. Юрыдычна - гэта бясспрэчная мэтанакіраваная дыскрымінацыя расейскай мовы (дарэчы, беларускай таксама) як мовы найбуйнейшай нацыянальнай меншасці Латвіі (якая таксама плаціць падаткі) менавіта па палітычных чынніках. Чаму расейскі этнас Латвіі мусіць пакутваць за дзеянні Крамлю, на які ён нават тэарэтычна ня можа ўплываць - незразумела. Таксама незразумела, чаму для моў нашмат драбнейшых нацыянальных меншасцяў кшталту ўкраінскай (пры ўсёй павазе да гераічнага супраціву Ўкраіны) падобных абмежаванняў ня прадугледжана? 2. Расейская прапаганда будзе шчасліва, бо атрымала чарговы козыр, якому няма чаго супрацьпаставіць. І што зараз будуць рабіць тыя, хто спрабуе тлумачыць атручанай шавінізмам расейскай аўдыторыі, што пазіцыя балтыйскіх краін не накіраваная на знішчэнне культурнай спадчыны жыхароў Латвіі расейскага паходжання? 3. Адзіным наступствам падобных дзеянняў будзе павелічэнне зацікаўленасці да крамлеўскіх і лукашысцкіх смі сярод расейскамоўнай аўдыторыі, асабліва ва ўсходняй Латвіі, дзе нават тэхнічна складана заблакаваць пуцінскія ды лукашысцкія смі. Між тым нашмат лепш для латвійскай дзяржавы было б, каб гэтыя людзі глядзелі "Дождь", няхай у яго дзейнасці і адбываліся пэўныя недарэчнасці.
Што было б варта зрабіць: 1.Вернуць "Дождь" як гатовую і вельмі прафесійную альтэрнатыву крамлёўскім прапагандысцкім смі. 2.Запрасіць "Белсат", бо пралукашысцкія настроі ў беларускай дыяспары Латвіі, атручанай "Беларусь 24", таксама вельмі моцныя. 3.Стварыць грамадскі расейскамоўны канал, арыентаваны на інтэграцыю расейскамоўных жыхароў Латвіі ў латвійскае грамадства і на вывучэнне імі латыскай мовы: з латыскімі субтытрамі для non-live кантэнту і адукацыйнымі перадачамі.
Праўдаруб
29.09.2023
Правільна, хай лепей рускамоўныя, а гэта каля 1/3 насельніцтва Латвіі спажываюць расейскую прапаганду замест свайго кантэнту на рускай.
Выглядае, што адэкватнасць і латвійскія ўлады гэта цалкам не сумяшчальныя рэчы. І жаданне забараніць аўто на бел нумарах таму яркае пацверджанне
Праўдаруб, шкада, не ўсе хочуць гэта разумець. Каб быць суб'ектам, трэба не агароджвацца і зашывацца, а наадварот, пашыраць свой уплыў, выкарыстоўваючы больш моваў і супрацоўнічаць з рознымі бакамі
Наста
29.09.2023
Але гэта не забарона на смі і на расейскую мову, як пішаце вы і прарасейская прапаганда. Проста дзяржава не будзе фінансаваць смі на расейскай мове. Хочаце пісаць па-руску, калі ласка, але плаціце за гэта са сваёй кішэні…
Гамон
29.09.2023
Наста,Дык раней дзяржава яшчэ і фінансавала розныя 'спутнікі'? Уууу, кляты русафобы!
Янка
29.09.2023
Наста, папраўце, калі што ня так. Латвійская дзяржава фінансуецца за кошт падаткаў. Расейкамоўныя жыхары Латвіі (37 адсоткаў ў агульнанацыянальным масштабе, 60 адсоткаў на рэгіянальным узроўні), таксама плацяць падаткі (са сваёй кішэні). Тады растлумачце, калі ласка, чаму яны ня маюць аніякага права праз свае падаткі фінансаваць стварэнне нават мінімальнай колькасці расейскамоўнага кантэнту? Справа нават і блізка не ідзе аб стварэнні дамінуючай альбо прапагандысцкай медыяпрасторы.
Я цалкам усведамляю, што большасць гэтых людзей - нашчадкі савецкіх акупантаў і каланізатараў. Але з часоў савецкай акупацыі Латвіі мінула 80+ год (3 пакалення), з часоў аднаўлення латвійскай незалежнасці - 30+ год. Большасць гэтых людзей ня ставіць пад сумнеў існаванне незалежнай латвійскай дзяржавы, няхай частка іх і мае настальнічныя пачуцці. Ці з'яўляецца гэта дастатковым чыннікам для ўжывання краінай-сябрам ЕЗ вельмі спрэчнай жорсткай палітыкі відавочна асімілятыўнага, а не інтэграцыйнага характару з нагоды нібыта змагання супраць агентуры ФСБ і прапаганды расейскага міру? Бо эфект можа быць адваротным ад чаканняў.
Žvir
29.09.2023
Наста, a što chiba TV 3+ likvidujuć ? Dy i roznyja tam "Viesci", "Siehodnia", "CM" i t.d. ? A FM radyjostancyi ? Ich ža plojma rasiejskamoŭnych. Padajecca, što heta adna tolki bałbatnia, jak i šmat čaho inšaha. Treba demanstravać dziejnaść, voś i pakazvajuć, kštałtu, niezdarma pavietra spažyvajem... Kab što razumnaje ŭ ekanomicy, ci sacyjalnych pytaņniach, dyk hłuzdoŭ niama, adna bałbatnia i pakazucha... Nichto ŭ Saejmie ni za što nie adkazvaje, zaŭždy spišuć na Eŭropu, na Rasieju, na čorta łysaha, adsiedziać svaje deputackija terminy, dy pa novaj kružełku puściać...
даведка
29.09.2023
А в Беларуси «районки» принудительно перевели с мовы на русский, так до сих пор каждый месяц падает тираж.
mikola
29.09.2023
Geta Ni PRAVILNA ! Jak za tady (kali pryedzes) -Kantaktavac ? Perakladczyka Shukac ? Ne ! Geta VYCZVARENSTVA!.......Puscili *svinniu u agarod*.....Uspaminaiu=*Dobryja Saveckija Czasy*.....
Анфиса
29.09.2023
А как там с белмовой в СМИ? Или никак?
Žvir
29.09.2023
Анфиса, a jak u ciabie samoj z bielaruskaj movaj, ciotka ? Nia ciśnie ? nidzie nie muliaje ?
Анфиса
29.09.2023
Žvir, на вопрос отвечай, дятел.... больше от тебя ничего не требуется.
Žvir
29.09.2023
Анфиса, ty taksama na pytaņnie adkazvaj, žaba, boliej ad ciabie ničoha nie patrabujecca. :)
Анфиса
29.09.2023
Žvir, ты со своей жабой лучше бы за мову боролся.
Žvir
30.09.2023
Анфиса, ty svaimu (svaim) dziatlu (dziatlam) liepš by parady razdavala... :)
Сейм Латвіі ўхваліў забарону рускай мовы ў грамадскіх СМІ
1. Юрыдычна - гэта бясспрэчная мэтанакіраваная дыскрымінацыя расейскай мовы (дарэчы, беларускай таксама) як мовы найбуйнейшай нацыянальнай меншасці Латвіі (якая таксама плаціць падаткі) менавіта па палітычных чынніках. Чаму расейскі этнас Латвіі мусіць пакутваць за дзеянні Крамлю, на які ён нават тэарэтычна ня можа ўплываць - незразумела. Таксама незразумела, чаму для моў нашмат драбнейшых нацыянальных меншасцяў кшталту ўкраінскай (пры ўсёй павазе да гераічнага супраціву Ўкраіны) падобных абмежаванняў ня прадугледжана?
2. Расейская прапаганда будзе шчасліва, бо атрымала чарговы козыр, якому няма чаго супрацьпаставіць. І што зараз будуць рабіць тыя, хто спрабуе тлумачыць атручанай шавінізмам расейскай аўдыторыі, што пазіцыя балтыйскіх краін не накіраваная на знішчэнне культурнай спадчыны жыхароў Латвіі расейскага паходжання?
3. Адзіным наступствам падобных дзеянняў будзе павелічэнне зацікаўленасці да крамлеўскіх і лукашысцкіх смі сярод расейскамоўнай аўдыторыі, асабліва ва ўсходняй Латвіі, дзе нават тэхнічна складана заблакаваць пуцінскія ды лукашысцкія смі. Між тым нашмат лепш для латвійскай дзяржавы было б, каб гэтыя людзі глядзелі "Дождь", няхай у яго дзейнасці і адбываліся пэўныя недарэчнасці.
Што было б варта зрабіць:
1.Вернуць "Дождь" як гатовую і вельмі прафесійную альтэрнатыву крамлёўскім прапагандысцкім смі.
2.Запрасіць "Белсат", бо пралукашысцкія настроі ў беларускай дыяспары Латвіі, атручанай "Беларусь 24", таксама вельмі моцныя.
3.Стварыць грамадскі расейскамоўны канал, арыентаваны на інтэграцыю расейскамоўных жыхароў Латвіі ў латвійскае грамадства і на вывучэнне імі латыскай мовы: з латыскімі субтытрамі для non-live кантэнту і адукацыйнымі перадачамі.
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/327277
Латвійская дзяржава фінансуецца за кошт падаткаў.
Расейкамоўныя жыхары Латвіі (37 адсоткаў ў агульнанацыянальным масштабе, 60 адсоткаў на рэгіянальным узроўні), таксама плацяць падаткі (са сваёй кішэні).
Тады растлумачце, калі ласка, чаму яны ня маюць аніякага права праз свае падаткі фінансаваць стварэнне нават мінімальнай колькасці расейскамоўнага кантэнту? Справа нават і блізка не ідзе аб стварэнні дамінуючай альбо прапагандысцкай медыяпрасторы.