Каментары да артыкула

«Спадзяюся на абвінаваўчы прысуд». У Швейцарыі пачынаецца суд над экс-байцом «эскадрона смерці» Гараўскім

  • Cамотны вандроўнік
    19.09.2023
    Да 2020-га мільёнам беларусаў было пофіг, што адбылося з Захаранкам, Красоўскім, Ганчаром... Яны нават і не чулі такіх прозвішчаў... А вось ў Іспаніі (калі не памыляюся) некалі забілі аднаго вядомага чалавека... Выйшаў мільён народу на вуліцы!
    У 2020-м Сяргей Ціханоўскі адкрыў вочы гэтым людзям на краіну ў якой яны жывуць...  І яны "празрэзі"!  Не ведаючы пры гэтым, які шлейф злачынстваў цягнецца за гэтым рэжымам -- яны выйшлі на вуліцы з кветачкамі на мірныя пратэсты. Не разумеючы, што за гэта іх неўзабаве закатаюць у асфальт! Нават зусім блізкая гісторыя беларусам была пофіг, таму і нічаму і не навучыла!  
  • Мая зата з краю, нічога ня знаю
    19.09.2023
    Cамотны вандроўнік, а колькі мільёнам цяпер не пофіг?
  • жэўжык
    19.09.2023
    Cамотны вандроўнік, таму беларускія палітыкі і ціха "зніклі", а не былі дэманстратыўна і паказальна забіты. Каб не было ніякіх доказаў і каб на ўсялякі выпадак не хваляваць насельніцтва.

    Што датычыцца Сяргея Ціханоўскага, то ён мне дужа нагадвае маладога дэпутата Аляксандра Лукашэнку, які таксама публічна хваляваўся пра просты народ і актыўна будаваў сваю рэпутацыю на гучным змаганні супраць карупцыі.
  • Рыгор
    19.09.2023
    Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных спраў, не верыць у
    тое, што гэты працэс нейкім чынам зменіць або паўплывае на цяперашнюю
    палітычную сістэму ў Беларусі.


    Абавязкова паўплывае. Зразумела, шмат чаго залежыць ад таго, якія прозвішчы прагучаць з вуснаў следчых і пракурораў ў якасці выканаўцаў і заказчыкаў ў сувязі са справай Гараўскага і якія доказы дзеля гэтага будуць прад'яўленыя, бо асабіста Гараўскі наўрадці добра ведае падрабязнасці аб кімсці вышэй за свайго непасрэднага камандзіра Паўлючэнку. А вось Паўлючэнка ва ўмовах судовага пераследу ператвараецца ў вельмі нязручную для рэжыма сведку, якая асабіста нарабіла шмат чаго, і ведае шмат падрабязнасцяў аб датычнасці да арганізацыі эскадронаў смерці канрэтных асобаў з вышэйшага кіраўніцтва рэжыма. Гэта рэзка падвышае шансы Паўлючэнкі на цяжкае атручванне неякасным алкаголем з вёскі Кафтанчыкава, альбо сардэчны прыступ праз праблемы з алкаголем або іншае непрыемнае здарэнне, якое зачыняе небяспечныя вусны назаўжды.
  • Mafkees
    19.09.2023
    Этого гада нужно осудить максимально строго и в его лице всех этих лукашэковских упырей,превративших мою страну в концлагерь,а мой народ в заключенных.
  •