Грамадства5

Галоўнае — каб у фільма быў хэпі-энд. БРСМ звадзіў «Міс Беларусь» на прэм'еру прапагандысцкай карціны

Элеанора Качалоўская, якая днямі перамагла ў конкурсе «Міс Беларусь — 2023», наведала прэм'еру фільма «На іншым беразе». Прытым зрабіла гэта арганізавана, як паведамляе БелТА, «у кампаніі іншых міс і прадстаўнікоў БРСМ».

Элеанора Качалоўская, даючы каментар прапагандыстам, сказала, што да прэм'еры вывучала фільмаграфію рэжысёра фільма Андрэя Хрулёва і прыйшла да высновы, што «відаць, што яму падабаецца гаварыць пра гісторыю і драму».

Ад фільма яна чакала, што «гледача будуць выводзіць на сапраўдныя эмоцыі: слёзы, гонар, сум, перажыванні», але галоўнае, чаго хацела — каб у фільма быў хэпі-энд.

«У кожным разе мы прыходзім да міру. І адзінае, чаго цяпер можна жадаць, — гэта мір на ўсёй планеце. Фільм у мяне асацыюецца менавіта з мірам», — заявіла яна.

Што тычыцца самой тэматыкі фільма, то, маўляў:

«Гісторыя — гэта тое, на чым грунтуецца наш час. 17 верасня, якое мы адзначаем, не проста цікава… Гэта былі цікавыя падзеі, якія нас шмат чаму навучылі і многае паказалі».

Фільм «На іншым беразе» зняты паводле сцэнара Івана Крываручкі, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Андрэй Хрулёў.

У аснове сюжэта фільма — падзеі 1925 года, калі пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы заходняя частка Беларусі трапіла пад уладу Польшчы.

Яго галоўныя героі — родныя браты, якія родам з-пад Стоўбцаў. Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі недалёка ад мяжы з БССР, а ягоны старэйшы брат Антон дзейнічае ў антыпольскай савецкай партызанцы.

Вядома, што на гэтае кіно патрацілі амаль 4 млн рублёў, на кінастудыі яго называюць нацыянальным праектам года. 

Праз гэта ўлады не могуць дапусціць, каб такая карціна яўна правалілася ў пракаце і гэта было бачна простым вокам. Дзеля таго, паводле сведчання крыніц, праўладныя арганізацыі і кіраўніцтва навучальных устаноў арганізуюць шырокую кампанію па «добраахвотна-прымусовым» наведванні паказаў вучнямі і студэнтамі. 

Некаторыя іншыя прапагандысцкія кінафільмы, у тым ліку расійскай вытворчасці, да арганізацыі масавага наведвання якіх не прыкладаліся адмысловыя намаганні, у пракаце цалкам праваліліся.

Каментары5

  • Паўлюк
    15.09.2023
    А мяне ідэя зрабіць з пераможцы спаборніцтва эскортніц прапагандысцкае пудзіла падабаецца. Яна разлічвала паўтарыць яскравую кар'еру Машы Васілевіч, але ж тая насуперак ярмошынскаму "Фі" паспела ў 2019 ўскачыць ў апошні вагон, бо пасля стрэсу 2020 галоўны поршань стабільнасці відавочна назаўсёды страціў былыя ТТХ часоў Сашы Варламава. Таму замест доўгачаканых абдымкаў на хакеі і фатэльні ў палатцы чамусці адбываюцца сумнеўныя імпрэзы з хунвэйбінамі і ўсе дакаладней вымалёўваецца лёс Юлі Чычэрінай. Дарэчы, на кожным чарговым публічным фота Эля робіцца ўсё больш непрывабней.
  • Карл
    15.09.2023
    Лука мае дрэнны густ. Дужа дрэнны. Калі абраў такую, як бы гэта лепш сказаць, ня дужа разумную, не натта прыгожую, і шчыра кажучы, не ваблівую асобу
  • мамако ли
    15.09.2023
    Лука мае дрэнны густ.
    а да вас гэта толькі зараз дайшло? Карл)

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

«Эйсмант пачытала гэты ваш твітар і таксама ўлупіла Азэмпік». Найлепшыя твіты тыдня4

Аналітык назваў тры прычыны таго, чаму Украіна захоўвае дыпламатычныя адносіны з Беларуссю16

У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →