Усё такое родненькае! Усё такое праваслаўненькае! Усё такое калхозненькае! Усё, што мы любім!
Просты Вожык
07.09.2023
Калматы Вожык, а вам мабыць мілей польскае ці расейскае даспадобы?
Ёсік
07.09.2023
Просты Вожык, зараз псіхічна хворыя адмыслоўцы заўважаць БЧБ сьцягі, нацыстскія валошкі ды каласы ў форме мужчынскага фаласа, пачакайце.
Калматы Вожык
07.09.2023
Просты Вожык, Мне неяк да аднаго месца, што яна намалявала на той адрыне... Не на маёй жа хаце малюе! Аднак я не бачу там заяўленых бацяноў, а птушак, якія нагадваюць галубоў...
Некалі Аляксандр Рыгоравіч стоячы з Даляй Грыбоўскай на тле летувіскай Пагоні заявіў ёй -- забярыце свой герб з канём, у НАС жа ёсць свой! З каласкамі!
Быў я назіральнікам на рэферэндуме у аднэй вёсцы, калі мянялі мову і сымболіку... Там таксама нейкія дзядкі стаялі на прыступках выбарчага ўчастка і ўсім сустрэчным казалі -- толькі ж не галасуйце за герб з канём! У нас ёсць свой -- з каласкамі!!!
Калгаснікаў і калгасаў не засталося, а каласкі ўсё яшчэ малюем!
Толькі вось гэтая расонская дзеўка малюе паводле Бондаравай "нацысцкія сымбалі" -- валошкі! Хутка прыйдзецца замалёўваць!
Расоншчына -- радзіма Яна Баршчэўскага, які напісаў твор "Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Малявала б гэтая дзеўка тую фантастычную Беларусь! А то куды ня торкніся, прынцыпова -- каласкі і валошкі! І на гербе, і на хатах!
У Расонах з'явіўся мурал з каласамі, валошкамі і галубамі