Кіно44

З'явіўся сайт «Кінакіпа» з вялізнай калекцыяй фільмаў на беларускай мове

Праект «Кінакіпа» абзавёўся ўласным сайтам kinakipa.site, на якім выкладзеныя фільмы і серыялы па-беларуску. Да гэтага праект прысутнічаў толькі ў сацсетках, дзе карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод беларусаў, так колькасць падпісчыкаў тэлеграм-канала дасягнула 12 000 чалавек.

Праект збірае збольшага замежныя фільмы, агучаныя або з субцітрамі па-беларуску, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі. Сярод навінак можна адшукаць агучаныя па-беларуску серыялы «Апошнія з нас», «Дом цмока», «Вядзьмар», «Мандалорац», «Гамбіт каралевы» або кінастужкі з субцітрамі: «Доктар Стрэндж у мультысусвеце вар'яцтва» і «Тор: Каханне і Гром».

Ёсць і добра вядомыя гледачам «Гары Потэр», «Гладыятар», «Матрыца», «Амэлі», «Інтэрстэлар», «Палёт над гняздом зязюлі» і шматлікія іншыя фільмы. Агулам жа колькасць стужак на сайце сягае за 700, з іх больш за 40 — серыялы.

Фільмы і серыялы выкладаліся праектам раней у тэлеграм-канале, але такі варыянт стварае пэўныя нязручнасці ў час прагляду, звязаныя з тым, што тэлеграм — гэта ў першую чаргу месенджар. Цяпер жа дастаткова націснуць кнопку «плэй» на старонцы любімага фільма, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • mikola
    27.07.2023
    Cikava...Film *Lubit po-russki* -iosc ci nima ?
  • мамаколи
    27.07.2023
    Когда-то была Матрица на мове.
  • Дзякуй
    27.07.2023
    Дужа файна, вялікі дзякуй!

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Стваральнікі сямейнага брэнда @СiesnaBrama: «Мы расказваем, што наш сцяг не супраць чагосьці, ён — за»3

Прадпрымальнік Павел Падкарытаў набыў у Германіі карціну Станіслава Жукоўскага. У ёй ёсць загадка

«Стрэліць з разабранага пісталета немагчыма». Belpol ацаніў версію пра гібель міліцыянераў у Віцебску падчас чысткі зброі12

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →