Грамадства22

Чыноўнікам дазволілі карыстацца службовай маёмасцю ў асабістых мэтах. Але праўда хаваецца ў дэталях

Чыноўнікі і кіраўнікі дзяржпрадпрыемстваў цяпер змогуць карыстацца дзяржаўнай маёмасцю ў асабістых мэтах. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пад дзяржаўнай службовай асобай у пастанове маецца на ўвазе асоба, якая займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых або адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў у дзяржаўных арганізацыях і арганізацыях, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў доляў (акцый) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і (або) яго адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Дакументам вызначана, што маёмасць даецца дзяржаўнай службовай асобе на падставе адпаведнага пісьмовага рашэння кіраўніка арганізацыі (наймальніка), прынятага па выніках разгляду матываванага хадайніцтва гэтай асобы, пададзенай у пісьмовай форме кіраўніку арганізацыі (наймальніку).

Вызначаны парадак кампенсацыі службоўцам расходаў, фактычна панесеных арганізацыяй у сувязі з выкарыстаннем гэтай асобай маёмасці ў асабістых і іншых пазаслужбовых інтарэсах, вызначаецца лакальным прававым актам арганізацыі.

Зазначаецца, што дзяржаўная службовая асоба мае права выкарыстоўваць у асабістых і іншых пазаслужбовых інтарэсах дадзеную яму для выканання службовых (працоўных) абавязкаў маёмасць арганізацыі пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:

  • маёмасць выкарыстоўваецца па непасрэдным прызначэнні; выкарыстанне маёмасці не звязанае з ажыццяўленнем дзейнасці, забароненай заканадаўствам, і не скіраванае на атрыманне дзяржаўнай службовай асобай прыбытку, атрыманне ім ільгот ці іншых пераваг;
  • выкарыстанне маёмасці не перашкаджае нармальнай дзейнасці арганізацыі і выкананню дзяржаўнай службовай асобай сваіх службовых (працоўных) абавязкаў;
  • у дзяржаўнай службовай асобы адсутнічае магчымасць атрымаць маёмасць у карыстанне па дамове аказання паслуг, арэнды (пракату).

Таксама падкрэсліваецца, што дзяржаўная службовая асоба, якой маёмасць перадалі для выкарыстання ў асабістых і іншых пазаслужбовых інтарэсах, нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам за страту, псаванне або знішчэнне гэтай маёмасці.

Асобна зазначаецца, што пастанова не распаўсюджвае сваё дзеянне на дзяржаўных службовых асоб дзяржаўных органаў, адміністрацый свабодных (асаблівай) эканамічных зон і бюджэтных арганізацый, якія не ажыццяўляюць і не прыносіць даходаў.

Каментары2

  • Юрист
    07.06.2023
    Завершался 29 год официальной "борьбы с коррупцией" в Республике Беларусь, но началась эта горячечная "борьба" ещё раньше - с "подлого хищения 3 ящиков гвоздей" в Верховном Совете БССР ...
  • даведка
    07.06.2023
    Лукашенко возмутился, что министры используют транспорт подчинённых им предприятий, и приказал узаконить.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

143 пасажыры «Белавіі» не могуць вылецець з Санкт-Пецярбурга ў Мінск праз непагадзь1

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»38

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM8

«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе16

Канцэпт сферычнага дрона стаў сенсацыяй6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →