Каментары да артыкула

У вёсцы пад Беразіном знайшоўся кубак з каранацыі апошняга расійскага імператара

  • не такі як ёсць
    28.05.2023
    Бабуля мела рацыю 😂👍🏻⚪️🔴⚪️
  • 1
    28.05.2023
    не такі як ёсць,
    таму што тады яшчэ не было мабільнікаў. 
  • кура
    28.05.2023
    так - пра зерне для кур пацешна)
  • mikola
    28.05.2023
    nihai adpravjac lukasenki....
  • Gorliwy Litwin
    28.05.2023
    На левым беразе Бярэзіны моцна шануюць расійскіх імператараў і іх палітыку. Сапраўдныя Рускія Людзі. А на правым беразе ўжо пачынаюцца розныя Манюшкі, Сыракомлі, Марцінкевічы, Ваньковічы ды Чарнышэвічы. На правым беразе такіх кубкаў у 100 разоў меней
  • Пень
    28.05.2023
    Gorliwy Litwin , тут згодны з вамі. Чакайце на знойдзены начны горшчык імператрыцы на менскім гарадзішчы, анучы Пятра Першага ў Пінску ды ганаровы залаты кол (для ВІПаў) Івана Жахлівага ў Полацку. Ні ў кога не павінна быць сумневаў, хто тут спрадвечны гаспадар... Вось так гэта "знаходка", ды ейныя мэты, і маюць разумецца.
  • Ян Севярын Бакей
    28.05.2023
     памятаеце гісторыю- ці апокрыф гістарычны,-як нехта з братоў Луцкевічаў  знайшоў  панцыр міланскага дасьпеха 16-га стагодьдзя , пабачыўшы як знаёмы шляхцюк (пэўна . з шарачковай шляхты...) корміць сьвіней зь вельмі дзіўнага карыта...
     а ў мяне , напрыклад, ёсьць пашпарт маёй прапрабабці часоў першай сусьветнай вайны, выданы нешта напрыканцы 1917-га на дзьвюх мовах, нямецкай і чысьцюткай беларускай ( лацінкаю), дзівам некалі выцыганіў у бабулі, перш чым яе хата потым згарэла, разам з фотаздымкеамі і дакументамі.
    Можна толькі здагадвацца, колькі нечаканых артэфактаў і рарытэтаў марна чэзнуць сёньня па закінутых тысячах вясковых хата беларускай Атлянтыды..(і зьнікнуць у нябыт ...)
  • **
    28.05.2023
    прыводзіла не раз гэту цытату (да 20-га году) - "Можно истребить целые поколения, сжечь дотла дома, человечество оправится от удара. Но если уничтожить историю и достижения людей, то будет казаться, что их никогда и не было!" з фільма 2014-га The Monuments Men
    і выказвала сваё стаўленне да яе...
    а вам блізка гэта думка? што галоўнае прадметы, а не людзі?
  • Былы
    28.05.2023
    А вось мой дзед карміў курэй з посуду, які быў выраблены з гільзаў ад 150 мм снарадаў, карову навязаваў з дапамогай рускага 4-х гранага штыка, парсюка калоў нямецкім штык-нажом. Памятаю, калі да яго прыязжалі, дык уздоўж дарогі дзе-нідзе ў канавах валяліся памятыя латуныя гільзы ад снарадаў і нікому яны тады не былі патрэбныя, а зараз на вёсцы кавалка жалезнай трубы не знойдеш, бо ўсё здалі на металалом.
  • хороший ... на дороге не валяется
    28.05.2023
    Былы, хм... як так? а я чула, што беларусы нічога не цягнуць... нават тое, што ў канаве валяецца, бо тыпу тут у кожнай рэчы свой гаспадар
  • Тпрррууу
    29.05.2023
    Былы, дык а шрубы ды цьвікі ў нямецкіх шоламах добра захоўваліся, а ў процігазных сумках (круглых такіх, металічных) раззмяшчаліся шрубоўкі, гаечныя ключы ды палотны нажовак. Сёньня ж арыгінальны той ашышак 700 ёю ў калекцыянераў каштуе...:)
  • Былы
    28.05.2023
    хороший ... на дороге не валяется,
    Ну мой дзед прымаў удзел яшчэ ў Першай сустветнай вайне, потым быў прызваны ў войска ў 1941 годзе, а потым яшчэ раз у 1944 годзе. Жыў ён у Дубровенскім раёне дзе ў 1944 годзе паўгода стаяў фронт, у іх вёсцы ўсе дамы немцы разабралі на бліндажы, а жыхароў пагналі будаваць  "Усходні вал" па беразе Дняпра. Разумееце, людзі страцілі ўсё што мелі і ніхто ім нічога не кампенсіраваў, таму і прыстасоўвалі для гаспадаркі што маглі знайсці.
  • хороший ... на дороге не валяется
    28.05.2023
    Былы, разумею. і вы ж пэўна зразумелі, што маё пытанне крыху правакацыйнае, проста, каб вы адказалі)
    гэта - што не цягнуць - гэта пра новы час. і тое канечне не ўсюды) проста, хто гэта казаў, казаў, што не цягнуць у параўнанні з расеяй... ну. вы разумееце

    а яшчэ чула... што прынамсі раней мясцовыя нармальна так расцягвалі цэглу і камяні з напаўразбураных пабудоў дарэвалюцыйных часоў, якія зараз лічацца помнікамі...


  • Сьвінтус Грандыёзус
    28.05.2023
    Нешта такое ўжо знаходзілі...літаратура ня хлусіць !
  •