Каментары да артыкула

Рыторыка Зяленскага адносна Беларусі змянілася: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі»

  • Wunderwaffe
    14.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Петро
    14.05.2023
    Дзякуй. Добра. 
  • Жыве Беларусь! Слава Украiне!
    14.05.2023
    Нарэшьце! Лепш хоць цяпер , чым нiколi!

    Лукашэнка аккупант i здраднiк!

    Жыве Беларусь! Слава Украiне!
  • Арэстовіч з-пад Вільні
    14.05.2023
    На жаль, Зяленскі памыляецца. Беларусы падставяць азадак і схіляць галаву перад адвольным тыранам, які прыйдзе пасля лукашэнкі. Сам пуцін гэта будзе ці нейкі іншы гаўляйтар, не важна. 2020-ты год прадэманстраваў, што сярэднестатыстычны беларус можа не падтрымліваць тэрор і палітыку так званай "афіцыйнай улады", але нічым ахвяраваць ён не гатовы. У нядзелю на пратэст, а ў панядзелак зноў на рабскую працу... Што да падтрымкі Украіны, то сумняюся, што гэты паказчык дасягае 70%. Бо ў Беларусі, як ні дзіўна, мала хто блізка ўспрымае падзеі ў гэтай краіне. Нават жыхары Гомельшчыны, якая мяжуе з Украінай, і да вайны не дужа ездзілі ва Украіну, а вось у РФ ездзілі часцей. Такі вось дзіўны парадокс. "Вы толькі мяне не чапайце з вашай вайной - і добра", - думае тыповы беларус. Беларусы мараць, каб усё неяк само ўладкавалася - і з вайной, і з тэрорам унутры Беларусі.
  • vik
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, 15 Rub?
  • maple
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, прекратите нас очернять. Мы делаем всё, что от нас зависит. От того, что мы кинемся под гусеницы танков лучше точно не станет. 
  • 100%
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні,Падтрымливаю Ваша меркаванне, на жаль усе так.... 
  • Dzianis
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, раскажы-ка, чым ты сам ахвяраваў у 2020 годзе. варыянт "напісаў каментарый у інтэрнэце і таму вымушаны быў бегчы з РБ па гумвізе" не прапаноўваць, бо занадта смешны
  • Арэстовіч з-пад Вільні
    14.05.2023
    vik, дзе ты бачыў рашкаботаў з такой беларускай мовай ды яшчэ каб слова "пуцін" пісаў з малой літары?
  • Плявузгатар
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, беларуская мова крывая, штучная, а за малую літару ў слове "пуцін" можаш прасіць дабавачку: будзе 16 рублёў.
  • Пан з-пад Рудні
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, ты проста беглы дыванны 3,14&@#@$!
  • google
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, у google translate
  • Бот
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, боты вучацца і каб быць больш падобным на свайго пішуць на мове суперніка выкарыстоўваючы напрыклад гугл-трансліт! Існуюць яшчэ боты-здраднікі з слабакоў, БТ, жослів ці людзі з прамытым мозгам)))
    Усё не так адназначна)
  • Арэстовіч з-пад Вільні
    14.05.2023
    Dzianis, я нічым не ахвяраваў, бо я тыповы беларус (што пацвярджае напісанае вышэй). Я змяніў геалакцыю, каб спакойна спаць. Часам падтрымліваю капейчынай беларусаў, якім патрэбна дапамога. Украінцам данаты не раблю, але спачуваю ім ментальна. Лічу, што беларусы заслужылі ўсіх гэтых прашытых качанавых, злосных фантамасаў і садыстаў з губаза, бо пакуль што і не можа быць інакш. Жывіце з гэтым.
  • Dzianis
    14.05.2023
    Арэстовіч з-пад Вільні, дзіўная логіка. з той жа серыі што "яўрэі заслужылі Халакост". а людзі кшталту вас, якія лічаць свой народ нейкім непаўнавартасным, ніколі не будуць мець павагі ні з боку іншых суайчыннікаў, ні з боку замежнікаў. амаль усе сучасныя краіны Еўропы на працягу сваёй гісторыі праходзілі праз такія перыяды, праз які цяпер праходзіць Беларусь. справа не ў народзе і ягоных якасцях
  • Арэстовіч з-пад Вільні
    14.05.2023
    Dzianis, можаце мяне не паважаць, я не прашу персанальнай павагі. Я з халодным розумам раблю сваю справу - выхоўваю сваіх дзяцей беларусамі, жыву на свае сродкі і дапамагаю іншым, калі ёсць такая магчымасць. Караван ідзе. А што тычыцца "непаўнавартаснага народа", то гэта ваш накід, а не мой. Культура, самапавага і выхаванне беларусаў яскрава бачныя ў гэтым абмеркаванні :) Як той казаў, без каментарыяў.
  • Freddy
    14.05.2023
    Благодаря Зенону Станислававичу лед тронулся. Дзякую!
  • Подробнее можно?
    14.05.2023
    Freddy, а причем здесь Зенон Станиславович?
  • Злы чалавек
    14.05.2023
    Ахахахаха. Праз яшчэ пару гадоў, можа, і Ціханоўскую ў госці запросіць, і для беларусаў унутры Ўкраіны штосьці зменіць
  • Добры чалавек
    14.05.2023
    Злы чалавек, а-ха-ха-ха, не пасьпее! 31 сакавіка 2024 года ўкраінцы будуць выбіраць новага прэзідэнта.
  • Добры чалавек
    14.05.2023
    О, ужо 70% супраць Расіі! Адкуль жа ён бярэ такія лічбы? Хай бы падлічыў колькі беларусаў было за Украіну на пачатку вайны і колькі цяпер ў яго дапамогаю.
    А яшчэ цікавей колькі беларусаў супроць вайны.
  • Cправядлівы
    14.05.2023
    Злы чалавек, а хто такая Ціханоуская, каб Зяленскаму як запрашаць?!
  • Харошы беларус
    14.05.2023
    Добры чалавек, працэнт "харошых беларусаў" у яго будзе расці пасля сённяшняй адсутнасці на публіцы старога сябра.
  • Удзячны беларус
    14.05.2023
    Дзякуй, прэзыдэнт Зяленскі, за тое, што вы выправілі памылковыя ўражаньні й выступілі за сапраўдную, пакутную Беларусь пад дыктатураю Лукашэнкі й расейскай акупацыяю. Беларусы, украінцы, Эўропа й увесь цывілізаваны дэмакратычны сьвет павінны супрацьстаяць фашызму «русского мира». Толькі разам мы ўсе можам перамагчы.
  • дочка Максима Дизайнера
    14.05.2023
    каки красивы
    и як ен успевае падстрыгаць сваю бародку так красива?
    а я вот не успеваю :/
  • Психиатр дочери Максима Дизайнера
    14.05.2023
    дочка Максима Дизайнера, Борода, которую нельзя красиво подстричь... Вечное проклятие русской женщины. Соболезнования вам.
  • Ну хоць так
    14.05.2023
    Калi лука пачау падыхаць, то Зяленскi асьмялеу. Ну хоць так, а то нейкiя абразы да гэтага былi.
  • Так дык так
    14.05.2023
    Ну хоць так, трэба паспець адкараскацца, пакуль не памёр.
  • Прафесар Прэабражэнскі
    14.05.2023
    Ну хоць так, ...дохлы бандыт-узурпатар -гэта палова праблемы. Застаецца яшчэ банда, якую "крышуе" маскоўскі крэмль.
  • Шецйдхўю
    14.05.2023
    СЛАВА УКРАІНЕ!  ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
  • Олег
    14.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Студент
    14.05.2023
    Это он про белорусов в Вильнюсе и Варшаве сказал.
  • Per Aspera
    15.05.2023
    Беларусы супраць вайны, супраць дыктатуры. Беларусы за прагрэс, за сяброуства паміж суседзямі, за Справядлівасць і Закон. Слава Украіне! Жыве Беларусь!
  •