Шкода ў буйным памеры. За знойдзеных мёртвых баброў жыхар Быхаўскага раёна атрымаў вялікі штраф і крыміналку
Як выявіла следства, жыхар Быхаўскага раёна знайшоў у лёдзе ракі Друць двух загінулых баброў. Ён дастаў іх і павёз дахаты на корм свайму сабаку.
Пракуратура палічыла, што мужчына нанёс навакольнаму асяроддзю шкоду, роўную 5180 рублёў (140 базавых велічынь).
Паводле беларускіх правілаў палявання, перамяшчэнне (транспарціроўка) і разборка дзікіх жывёлаў, у тым ліку загінулых (або іх частак), без дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам, забараняецца.
Мужчыну таксама прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год.
Прыгавор можа быць абскарджаны.
Каментары