Сёння 262 ракетныя ўстаноўкі ў Балгарыі гатовыя да барацьбы з градам. Дажджы абяцаюць, што ўраджай сёлета будзе багатым, але ёсць і небяспека граду, паведамляе сайт bourgas.ru.
Сезон барацьбы ўжо адкрыты і ўсе 262 ракетныя пляцоўкі краіны гатовыя сустрэць першыя градавыя хмары.
На кожную пляцоўку ўжо дастаўлена па 36 снарадаў. Пры неабходнасці прадугледжанае фінансаванне закупкі яшчэ 6000.
Першыя больш сур'ёзныя грады ў Балгарыі можна чакаць у найбліжэйшыя дні.
Балгарыя заклікала да перамоў пасля слоў Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі
Каментары