Грамадства11

Стала вядома, за што звольнілі мэра Брэста Рагачука і куды яго прызначаць

Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў назначэнне новага старшыні Брэсцкага гарвыканкама. Ім стане Сяргей Лабадзінскі. Папярэдняга кіраўніка горада Аляксандра Рагачука пераводзяць на прафсаюзную работу. Прычыны адстаўкі публічна абмеркавалі ў Лукашэнкі па яго ініцыятыве.

Нарада ў Лукашэнкі, 27 сакавіка. Скрын відэа

Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала размову паміж Лукашэнкам, кіраўніком ягонай Адміністрацыі Ігарам Сергеенкам і Лабадзінскім, якога прызначылі мэрам Брэста.

Лукашэнка запытаў, у сувязі з чым Рагачук сыходзіць у адстаўку.

— Сыходзіць у сувязі з пераходам на працу на пасадзе старшыні абласной федэрацыі прафсаюзаў. Прапанова зыходзіла ад кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама, з улікам працяглага вопыту работы прынята рашэнне надаць большы імпульс развіццю, — паспрабаваў згладзіць Сергеенка.

Тады Лукашэнка спытаў у Лабадзінскага:

— Сяргей Мікалаевіч, у чым праблема? Ты там унутры, прытым працаваў у аблвыканкаме. Ёсць нейкія шурпатасці, прычыны?

— Ну, праца з прадпрыемствамі … найперш таму, што эканоміка горада можа даваць больш вынікаў, таму гэта, мусіць, асноўная прычына, — адказаў Лабадзінскі.

— Гэта значыць, некаторая незадаволенасць з боку аблвыканкама працай Рагачука. Ну, дык я і кажу. Я ж павінен ведаць хаця б тваю пазіцыю. А вы гэтага не бачыце? — застаўся задаволены адказам Лабадзінскага і незадаволены адказам Сергеенкі Лукашэнка.

— Не, … мы таксама гэта бачым, — адказаў Сергеенка.

«Ну, дык у чым сапраўдная прычына? Вы ж усе яго ледзь не прэзідэнтам прапаноўвалі вылучыць на чарговых выбарах і раптам…» — неспадзявана Лукашэнка сказаў, што нехта кагосьці ў калідорах прапаноўваў на пост прэзідэнта.

— Не, ён дастаткова актыўны ў грамадска-палітычным плане, чалавек мае сваю пазіцыю, сустракаецца з насельніцтвам. Але на нейкім этапе па многіх напрамках развіцця непасрэдна горада пачала сітуацыя прабуксоўваць, і ў большай ступені на сябе задачу па кіраванні горадам бярэ аблвыканкам, — сказаў Сергеенка.

— Зразумела. Я так разумею, Сяргей Мікалаевіч, вы чалавек перспектыўны і ведаеце ўсе вузкія месцы, недахопы. І ў Брэсце гэта будзе выпраўлена. У Брэсце я павінен пабываць летам. У крайнім выпадку, увосень недзе: верасень, кастрычнік, ва ўборачную кампанію.

Нутром чую, нешта там ёсць. Так, відаць, нягледзячы на ​​ўсе станоўчыя якасці Рагачука ў плане працы з насельніцтвам, відаць, усё ж душа яго не ляжала да матэрыяльнай вытворчасці і прадпрыемстваў. Цалкам магчыма. Але не хацелася б, каб у вас там была нейкая кругавая парука, каб вы прынцыпова адзін да аднаго ставіліся.

Пакуль да Брэсцкай вобласці ўвогуле прэтэнзій вялікіх няма. Вы, можа быць, нават не горш працуеце, чым іншыя вобласці, але тым не менш, — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Рагачук узначальваў Брэсцкі гарвыканкам з 2014 года. Вядзе свой тэлеграм-канал.

Каментары1

  • Брест
    27.03.2023
    Позорище... Клоунада... Показуха...
    Сами друг дружку "назначают", "снимают", а КРУГОВОЙ ПОРУКИ НЕТ?! Разве такое возможно?!

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Не далі прымераць бялізну, бо заканадаўства нібыта гэта забараняе. Але аказалася, што такіх правіл няма4

Марына Ментусава расказала, каго лічыць сэкс-сімвалам Беларусі37

«Ну і сядзі, рохкай далей». Невядомы засмуціўся, калі не здолеў падмануць беларуса ў інтэрнэце4

У Беларусі забаранілі «Казкі» Пушкіна, выдадзеныя «Умкай»2

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш13

У Мексіцы шукаюць прастытутку з Расіі, якая пакінула дзіця адно дома і паехала ў клуб. Хлопчык памёр ад голаду2

Следчы камітэт пагражае беларусам, якія за мяжою ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму 25

«Паспрабуюць адабраць — прыйду з міліцыяй». У школах забіраюць тэлефоны вучняў на дзень — бацькі бунтуюць16

ААЦ ануляваў дамен платформы petitions.by1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?2

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →