Беларус спрабаваў завезці з Польшчы 75 кілаграмаў куляў і гільзаў
Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў, што 50-гадовы беларус спрабаваў завезці з Польшчы 75 кілаграмаў гільзаў і куляў у спецыяльных схованках у машыне. Але гэты груз выявілі брэсцкія мытнікі.
У паведамленні Мытнага камітэта адзначаецца, што кіроўца аўтамабіля Citroen C4, кіруючыся праз пункт пропуску «Брэст», схаваў у спецыяльна абсталяваных схованках, у тым ліку і запасным коле, 20 поліэтыленавых пакетаў з кулямі і гільзамі.
Месцы схованак атрымалася вызначыць пры правядзенні надгляду, на які аўтамабіль быў накіраваны пасля вывучэння супрацоўнікамі мытні сканаграмы, атрыманай пры выкарыстанні інспекцыйна-надгляднага комплексу.
Пры правядзенні праверкі па месцы жыхарства мужчыны нібыта знайшлі цэлы арсенал агнястрэльнай зброі, а таксама боепрыпасаў — што менавіта, не ўдакладняецца. Цяпер разглядаецца пытанне, каб па гэтым факце завесці крымінальную справу.
Каментары