ГУБАЗіК робіць налёты на сем’і і знаёмых байцоў Палка Каліноўскага
Сілавікі адпрацоўваюць сувязі беларусаў, якія трапілі ў спісы так званых «экстрэмістаў і тэрарыстаў», заявіў начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка.
Паводле яго, «удзельнікі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія знаходзяцца за мяжой, такіх, як Полк Каліноўскага і іншых узброеных фармаванняў, выношваюць планы па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі».
ГУБАЗіК лічыць, што паколькі ў Беларусі ў тых, хто з'ехаў за мяжу, засталіся сувязі (у тым ліку «сваякі і знаёмыя»), яны могуць садзейнічаць «экстрэмісцкай дзейнасці».
«Сувязі беларускіх наймітаў, якія ваююць у складзе незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі Украіны, зафіксаваныя і сістэмна адпрацоўваюцца на прадмет падрыўной дзейнасці ўнутры краіны і аказання садзейнічання замежным радыкальным ініцыятывам. Работа ў гэтым напрамку ўсімі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў працягваецца», — паведамляе МУС.
Паводле МУС, з пачатку мінулага года да крымінальнай адказнасці прыцягнутыя 11 чалавек за спробу выезду з Беларусі для ўступлення ў ваенізаваныя фармаванні ва Украіне.
Каментары
Так яны ж у складзе ЗСУ ваююць. Ці гэта ўжо таксама "незаконнае"?