Валерый Бельскі стаў намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Пра гэта паведаміла прэс-служба верхняй палаты Нацыянальнага сходу.
На мінулым тыдні Бельскі быў вызвалены ад пасады памочніка Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы і намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і прызначаны членам Савета Рэспублікі.
Валерый Бельскі — доктар эканамічных навук, выхадзец з аграрнага сектара гаспадаркі, які зрабіў кар'еру ў Інстытуце эканомікі Акадэміі навук. На пасаду памочніка Аляксандра Лукашэнкі і намесніка кіраўніка Адміністрацыі ён прыйшоў у 2020 годзе. І застаўся на ёй пасля фальсіфікацыі выбараў, масавых рэпрэсій і нападу на Украіну. Яго публічная рыторыка вылучалася ўсхваленнем эканамічных поспехаў лукашэнкаўскага рэжыму.
Каментары
Смешно, система выстроенная на распределении нефте-газовой ренты чужой страны, калийной ренты, да сверхдоходов с разных видов контрабанды, гордится своим развитием и экономическими достижениями....
Главное кушать из одной тарелки с Умкой.