Будынак «Польскай Мацежы Школьнай» у Гродне выставілі на аукцыён
«Польская Мацеж Школьна» — адна з найстарэйшых польскіх арганізацый у Беларусі, якая працавала з 1995 года. З 2011-га мае ўласны будынак на вуліцы Гараднічанскай.
Гэты будынак выстаўлены на аўкцыён. Пачатак таргоў 3 лютага. Стартавая цана 2 236 127 рублёў. Агульная плошча памяшканняў 1053,7 кв.м. Плошча зямельнага ўчастка складае амаль 12 сотак, паведамляе тэлеграм-канал «Пагоня».
Улады даўно ствараюць перашкоды грамадскаму аб'яднанню. У 2021 годзе «Мацеж» пакаралі штрафам на 300 тыс. рублёў за нібыта незаконную дзейнасць у сферы адукацыі, а пазней падатковая інспекцыя налічыла 500 тыс. рублёў недаплачаных падаткаў.
13 верасня 2022 года Вярхоўны Суд ліквідаваў арганізацыю.
Каментары