На сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка спецыфічна пахваліў Украіну за тое, што яна не нападае на Беларусь, піша БелТА.
«Сёння бяспека для нас, не толькі для Расіі, яшчэ больш важная. Вы ведаеце задумы нашых заходніх суседзяў. Не толькі Украіны. Яны спрабуюць і Украіну выкарыстоўваць супраць Беларусі. Але што мяне ўражвае і прыемна здзіўляе — Украіна пакуль трымаецца. Яна на правакацыі супраць Беларусі не ідзе. Хоць яе актыўна падштурхоўваюць нашы заходнія суседзі. Таксама ведаеце хто», — заявіў Лукашэнка.
У той жа час, чарговы раз абслугоўваючы расіян і расійскую прапаганду, Лукашэнка заявіў, што Расія ніколі не была супраць міру і што Беларусь гатовая ўдзельнічаць у мірных перамовах.
Каментары