Суд над Пачобутам зрабілі закрытым. З’явілася першыя ВІДЭА і ФОТА з пасяджэння
У Гродзенскім абласным судзе 16 студзеня пачаўся суд над журналістам-палітвязням Андрэем Пачобутам. Ён за кратамі амаль два гады, з 25 сакавіка 2021-га. Cуд над Пачобутам зрабілі закрытым.
Андрэя Пачобута абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
З’явілася першае відэа з суда. Андрэй выглядае схуднелым.
Андрэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў Саюза палякаў Беларусі. Ён у зняволенні з 25 сакавіка 2021 года. Суд над ім некалькі разоў пераносілі.
Вядома, што цяпер Андрэй хварэе. На мінулым тыдні ў яго была высокая тэмпература. Яму далі ібупрафен і не дазволілі ляжаць днём у камеры. Таблеткі для палітвязня не прынялі.
Каментары
Нашыя праблемы гэта нашыя праблемы і аніхто апроч нас іх не мусіць вырашаць.