Свет33

Аўстралійскі генерал: Для вяртання Крыма Украіне трэба выканаць чатыры ўмовы

Аўтарытэтны вайсковы эксперт, генерал арміі Аўстраліі ў адстаўцы Мік Раян у сваім твітары аналізуе ўмовы, неабходныя для вяртання Крымскага паўвострава пад кантроль Украіны.

Фота Аляксандра Землянічэнкі / AP

Паводле яго заключэння, для таго, каб анексаваны Расіяй Крым зноў стаў украінскім, трэба выканаць чатыры галоўныя задачы.

Па-першае, саюзнікі Украіны павінны перастаць даваць неадназначныя сігналы аб статусе Крыма. «Каментары палітыкаў і военачальнікаў аб тым, што Украіне будзе цяжка вярнуць Крым, трэба суправаджаць словамі «але мы падтрымліваем вяртанне Украіне ўсёй яе тэрыторыі», — лічыць Раян.

Па-другое, заходняя індустрыя павінна павялічыць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны і перадаць ёй больш наступальных узбраенняў. У тым ліку неабходная бранятэхніка (танкі, БМП), а таксама артылерыя і сістэмы СПА.

Па-трэцяе, Украіна павінна завяршыць свае наступальныя аперацыі па вяртанні пад кантроль усіх паўднёвых тэрыторый. «Баі за вызваленне Херсонскай і Запарожскай абласцей будуць цяжкімі, але яны з'яўляюцца неабходнай умовай для любой украінскай кампаніі ў Крыме», — піша Раян. Ён дадае, што гэта адзіны спосаб дайсці да Крыма па сушы, і паўднёвыя вобласці будуць вельмі важнымі для лагістыкі, агнявой падтрымкі артылерыі і базавання самалётаў.

Па-чацвёртае, вельмі неабходна праявіць стратэгічнае цярпенне. «Да таго, як стане магчымай крымская аперацыя, Украіне, магчыма, спатрэбіцца ўвесь 2023 год, каб усталяваць кантроль над сваімі паўднёвымі тэрыторыямі, — лічыць генерал. — Падчас гэтай вайны ўрады і жыхары Еўропы і ЗША ўжо прадэманстравалі цярпенне — і гэта ў значнай ступені ўзрушыла Пуціна».

На думку эксперта, калі ўсе гэтыя чатыры ўмовы будуць выкананыя, Украіна, прынамсі, апынецца ў больш выгаднай пазіцыі, каб весці перамовы аб вяртанні Крыма.

«Зрэшты, Расія можа вырашыць, што адзіны спосаб абараніць Крым — гэта прымяненне ядзернай зброі», — адзначае Раян. Але, на ягоную думку, «на гэтым этапе Пуцін, магчыма, зразумее, што дасягненне дамоўленасці аб Крымскай «спецыяльнай зоне» будзе лепшым, чым калі Расія стане ва ўсім свеце ізгоем на цэлае пакаленне — ці нават даўжэй».

Аднак, як падкрэслівае аўстралійскі генерал, ніхто не павінен разумець, што Пуцін калі-небудзь праявіць гатоўнасць абмяркоўваць статус Крыма.

Каментары3

  • Казік
    20.12.2022
    А мне падаецца, трэба 1 умова: ВСУ бярэ пад кантроль межы Крыма. У перамовы з Пуціным ня веру. Перамовы з наступнікамі Пуціна калі і будуць, то толькі пра тое, як ресейскія ваякі і калабаранты пакідаюць тэрыторыю Украіны - а далей глядзі пункт 1
  • Максим Дизайнер
    20.12.2022
    Еще один Ыксперт-старпер из-за бугра на пляже аборигенам советы раздает. Подтирая сопли сотенными купюрами своей космической австралийской генеральской пенсии.
  • Очередной пук дизайнера
    20.12.2022
    Максим Дизайнер, толи дело дизайнеры, которые разбираются по всех сферах, но весьма поверхностно.

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш8

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Майстрыца з Польшчы робіць татуіроўкі, ад выгляду якіх можа ўкалыхаць3

Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў8

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў3

Парфёнаў пра Шагала: «Гэта рускі мадэрн, не існавала ніякага беларускага жывапісу»38

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM8

«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе16

Канцэпт сферычнага дрона стаў сенсацыяй6

Новы міністр унутраных спраў Літвы Кандратовіч: Культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь14

Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш8

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →