Узброеныя сілы Украіны правялі вучэнні на мяжы з Беларуссю, паведаміў начальнік штаба — намеснік камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Паўлюк.
«Групоўка сіл і сродкаў абароны Кіева працягвае сістэмную падрыхтоўку да абароны паўночнай мяжы. Напярэдадні завершаная сумесная штабная трэніроўка 120-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны з падначаленымі вайсковымі часцямі ў паласе абароны паблізу ўчастка мяжы з Рэспублікай Беларусь», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
«Праведзеная работа па ўдасканаленні ўзаемадзеяння паміж галоўным і ніжэйшымі штабамі. Правераныя практычныя навыкі, уменне і зладжанасць дзеянняў у працы афіцэраў кіравання і падначаленага асабовага складу», — дадаў Аляксандр Паўлюк.
Каментары