Чатыры чалавекі атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася ўвечары 1 снежня ў Шчучынскім раёне.
Кіроўца маршруткі «Мінск — Гродна» рухаўся ў напрамку абласнога цэнтра, паблізу вёскі Пільчукі не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на лася, пасля чаго машына вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва.
Як распавялі выратавальнікі, у выніку ДТЗ пацярпелі чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса. Траіх з іх з салона маршруткі пры дапамозе спецінструмента даставалі ратавальнікі. Іх шпіталізавалі.
Каментары