Каментары да артыкула

Педагог: «А ўсё адно нас больш»

  • Пластылін
    11.12.2022
    Яшчэ 2 гады і прыйдзем да высновы, што беларус "рахманы уцякач ад праблем, не здатны адстойваць сваё меркаванне і мяккі, як пластылін".
  • чарадою чарапахі чарадзею чарапкі
    11.12.2022
    Складаны тэкст. У масы ня пойдзе
  • Мікалай
    11.12.2022
    Прывітанне!

    Дзякуй за артыкул. Яня Пятроўская, а Вы згодны з наступнай парай сцверджанняў:

    1. У жыцці любога чалавека найважнейшым чалавекам з’яўляецца ён сам/яна сама.

    2. Большая частка людзей не ведаюць факт #1. І многія, нават, актыўна супраціўляюцца, калі ім тлумачыш, што найважнейшы чалавек у іх жыцці - ён сам/яна сама.
    ---

    Мне цікава даведацца Вашы думкі пра гэтыя два сцверджання.

    Асабіста я лічу, што гэта караневая праблема нашага грамадства. І гэтая праблема вядзе да хлусні самому сябе пра сабе, а потым да талерантнасці да хлусні навокал.

    Што думаеце?
  • Мікалай
    11.12.2022
    Пластылін , а хто найважнейшы чалавек у Вашым жыцці? Мне сапраўды цікава. Спадзяюся, Вы пабачыце гэтае пытанне і адкажаце.
  • назіральнік
    11.12.2022
    Памылкова тлумачыць усе дзеянні беларусаў страхам. Беларусы пачынаюць дзейнічаць толькі тады, калі зрабілі выбар, які гарантуе станоўчы для іх вынік»
    ======================
    Я аб гэтым пішу на розных рэсурсах ужо два гады. Пратэсты сціхлі не таму, што беларусы забаяліся красаўцаў, а таму, што разважлівым беларуасам надакучыла хадзіць коламі па Менску месяцамі без аніякага выніку. І новых пратэстаў няма не праз страх, а праз адсутнасць іншага выніка. Ну не пойдзе беларус зноў мясціь снег месяцамі калі вынік будзе такім жа, як і ў 2020. А іншы вынік будзе толькі тады, калі будзе сілавы супраціў. А да сілавога супраціву беларусы не гатовыя, асабліва на фоне Украіны. Ну вось і сядзімо на канапе, чакаем збавіцеляў, дыскутуем, глядзімо анлайн вайну і футбол.... Тлушчавая праслойка ў выглядзе пары-тройцы мільярдаў у скарбонках беларусаў ёсць, так што сядзець так можам яшчэ не адзін год.
  • Мікалай
    11.12.2022
    назіральнік, я не згодзен з Вашым тлумачэннем "сядзення на канапе". Таму што я падзяляю думку "калі ёсць жаданне, то знойдзецца тысяча магчымасцяў, калі няма жадання, то знойдзецца тысяча прычын". Таму лічу, што на канапе сядзяць тыя ў каго жадання меней чым нечага іншага. У некага меней чым страху, у некага меней чым штодзённых клапот і г.д. Што скажаце?
  • Яна
    12.12.2022
    Мікалай
    дзякуй за пытанні. 
    Так, сам чалавек з'яўляецца першастным для сябе: тое, што ен адчувае і разумее. Але знешні мір існуе. І кожны будуе свае адносіны з вонкавым светам. Дзейнасць, адносіны з іннымі, мысленне, Бог - гэта ўсе звонку. Для некаторых вонкавасць першастна, і таму зрок накіроўваецца на іншых, а не на сябе. Чалавек, як быццам, раствараецца ў наваколлі і не  адрозневае, дзе ен, як істота, а дзе іншыя.  Так здараецца. І аніякае тлумачэнне не дапаможа гэта адрозніць і паглядзець на сябе, пакуль знешні мір не дасі  яму па чале. Таму лепей не тлумачыць іншаму пра яго, а  дзейнічаць самому і паказваць прыклад дзеяннямі, а не словамі.   
  • Мікалай
    12.12.2022
    Яна, дзякуй за адказ. Мне здаецца, што Вы адказалі на нейкае іншае пытанне, не пра тое пра што я спытаў. Магчыма, я памыляюся. Я яшчэ трохі падумаю і напішу заўтра.

    Дзякуй!
  • Так думаю
    12.12.2022
    назіральнік, а вось ня згодны -- да сілавога супраціву беларусы рыхтуюцца, толькі гэта ўжо не развагі пра супраціў-абарону, а будзе падрыхтаваны супраціў-атака. І цяпер вычэкваецца спрыяльны момант для аптымальнага ўдару па сыстэме лукашызму.
    Вось яшчэ троху расеянія падслабне ў вайне з украінцамі ды пра падтрымку лукашэнкі думаць пазабудзе -- во тады і зрушым з канапаў.
  • Мікалай
    13.12.2022
    Яна, буду ўдзячны, калі глянеце і паправіце, калі я нешта не так зразумеў. Вось як я зразумеў Ваш адказ:

    - Вы згодны што "У жыцці любога чалавека найважнейшым чалавекам з’яўляецца ён сам/яна сама."

    - Вы згодны, што існуюць людзі, якія не ведаюць пра тое, што яны найважнейшыя людзі ў сваім жыцці.

    Але, я не знайшоў інфармацыі ў адказе ці згодны Вы з тым, што такіх людзей, якія не ведаюць пра сябе гэтага, большасць. І таксама не знайшоў інфармацыі пра тое ці згодны Вы, што з факта #1 і #2 вынікае "караневая праблема нашага грамадства. І гэтая праблема вядзе да хлусні самому сябе пра сабе, а потым да талерантнасці да хлусні навокал."

    А таксама дадам, што гэта памылка лічыць, што "аніякае тлумачэнне не дапаможа гэта адрозніць і паглядзець на сябе, пакуль знешні мір не дасі яму па чале". Каб абвергнуць гіпотэзу дастаткова прывесці адзін выпадак, калі гэта не так. У меня ёсць 4 такія выпадкі за апошні месяц. Асабіста я змог гэта растлумачыць 4 чалавекам. Некаторым не змог, але думаю, што гэта таксама пытанне маёй практыкі і здольнасці тлумачыць. Я згодзен з тым, што ёсць людзі, якім ніхто не зможа патлумачыць.

    Але найбольш мне цікава ці згодны Вы з фактамі 1 і 2 і з тым, што гэта караневая прычына талерантнасці да хлусні ў беларускім грамадстве.

    Дзякуй.
  • Яна
    13.12.2022
    Мікалай, Так, я згодна з вашымі сцьвярджэннямі, абодвума. Пытанне, ці большасць такіх людзей - магчыма, большасць. Але праблема не ў  колькасці людзей,   а ў заемнасці і паразуменні адзін аднаго. І прыняцці, што іншы можа быць іншым, мае права. У тым можа і не разумець сам сябе. Пытанне зараз  ці можам мы, такіе розныя і неаднолькавыя, вырашаць агульныя справы, не спрабуючы змяніць адзін адного пад нейкі адзіны шаблон. Таму трэба не у сабе капацца, а ўзняцца  над сабой і разумець, што у нас агульнае. А агульнае у нас - наша краіна.
     
  • Мікалай
    14.12.2022
    Яна, дзякуй за адказ. Калі я правільна Вас зразумеў, то Вы кажаце, што каранёвая праблема таго, што беларускае грамадства талерантна да хлусні, на Ваш погляд, гэта тое, што ў грамадстве недастаткова заемнасці і паразумення адзін аднаго. Я правільна Вас зразумеў? Мне цяжкавата сачыць за Вашай думкай. Таму перастрахоўваюся і перапытваю ці правільна я Вас зразумеў.
  •