Каментары да артыкула

Які колер пасуе касцёлу Святога Язэпа — белы ці жоўты? Эстэтычная спрэчка з-за перафарбоўкі святыні

  • Žvir
    09.11.2022
    Žoūty boļs pasuje.
  • Jahor
    09.11.2022
    Падкрэсленыя элементы фасаду, на якія ніхто не звяртаў увагі.
  • маленькая архітэктарка цемры
    09.11.2022
    а мае ж вы вочы... 
    калі нават не браць у разлік колеры, то... а якасць фарбаў і выканання? дзіч
  • Змагар Мазырскі
    09.11.2022
    Добра хоць што ня зьнесьлі і на падмурку не пабудавалі лядовы палац
  • Žban
    09.11.2022
    маленькая архітэктарка цемры, heta peūna primer, final coat jsče nie naniesieny. 
  • Dr. Someone
    09.11.2022
    Нагадвае дзіцячы садок у райцэнтры пасля рэнавацыі.
    Асабліва дзіўна выглядаюць шэрыя ўстаўкі (нагадвае няўдалы перманентны макіяж/татуаж)
  • маленькая архітэктарка цемры
    09.11.2022
    "святыня ў камунальнай уласнасці"
    дык і бачна, што замазюкваюць камунальшчыкі

    "У эпоху барока храмы былі рознакаляровымі"
    у эпоху Антычнасці ў Старажытнай Грэцыі таксама. дык можа зараз Акропаль яркімі фарбамі расфарбаваць?

    "Афарбоўка імітавала розныя адценні каштоўных камянёў,"
    а гэта неахайная фарбоўка імітуе што? падфарбоўку пад'ездаў старых панэльных шматпавярховікаў?

    "Але такому колераваму рашэнню папярэднічалі доўгія даследаванні і аналізы, зандажы сценаў, падбор колераў
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/302721"
    вой нешта я дужа сумняюся... што доўгія і старанныя гэта ўсё
  • маленькая архітэктарка цемры
    09.11.2022
    Žban, як спісіліст спісілісту?)
    ну паглядзім на фінал... але нешта падказвае мне, што гэта фініш)

    палац у Нясвіжы - таксама пачварная каларыстыка фасадаў. і колеры падобныя
    сядзіба ў Лошыцы - таксама
    увага! я зараз толькі пра колеры і іх спалучэнне. не больш за тое
     
  • маленькая архітэктарка цемры
    09.11.2022
    Jahor, угу( засталося пазалаціць, і будзе поўны ажур

    нават калі не звяртаць увагі на жудасную аляпаватасць колераў і ляпаватасць выканання (ужо казала), а проста паглядзець, як змянілася ўспрыняцце будынка... каляровы ён стаў пляскаты. а раней у ім граў свет і цень... што падкрэслівала плаўныя лініі віленскага барока... паглядзіце ўважліва на фота. параўнайце.
    рознакаляровасць проста забіла гэта ўсё
  • Люсинда
    09.11.2022
    шикарно стало!
    а то повылазили консерваторы, и заныли, что белый лучше!
    хватит того, что из-за вас урны на проспекте независимости опять перекрасили в белый, а было так красиво, жёлтый, мне казалось я в Древней Элладе!
  • не)маленькая разбойница
    09.11.2022
    Люсинда, а вось (як вы іх назвалі? урны? а тое выкшталцоная публіка, што прагульвалася некалі па стометроўцы, велічала іх вазамі) няблага было б зноў у жоўты пафарбаваць. ці шчэ ў які вясёленькі колер. ну побач жа цырк. ну. а шчэ лепш - знесці да чортавай мацеры гэты махровы савок (гэтыя начныя гаршкі) і зрабіць сучасную прыгожую агароджу.
    можна з кустоў)
  • Лол
    09.11.2022
    маленькая архітэктарка цемры, Якасць новай фабы можа пакідаць пытанні, як і якасць старой белай. Усе з адной будаўнічай крамы, нават не ведаю дзе ў нас выкарыстоўвалі нармальную рэстаўрацыйныю фарбу, хіба што на касцёле ў Нясвіжы. Але трэба адзачыць, што распісныя касцёлы ў Беларусі былі папулярнымі, паглядзіце на той самы Нясвіж, які таксама яшчэ нядаўна быў проста белым. 
  • Лол
    09.11.2022
    Чаго не дастае касцёлу, дык гэта скульптур у нішах. А яны там былі. І напэўна вельмі прыгожыя. 
  • маленькая архітэктарка цемры
    09.11.2022
    Лол, мне дастаткова Лошыцкай сядзібы, якая да ўмяшальніцтва спецыялістаў ад лукавага глядзелася (яна "закінутая" была белая, з дахам чырвоным) куды лепш і адчувалася лепш - у ёй была душа
  • Valadzimir
    09.11.2022
    Паглядзеў, як фарбуюць фасады барочных каталіцкіх храмаў у Польшчы. Самы распаўсюджаны варыянт - у два колеры. Значна радзей - у тры колеры. Афарбоўку ў чатыры колеры, як зараз "аляпавата" размалявалі касьцёл у Мінске, не сустрэў ні разу. Да таго, проста жудасны кантраст паміж сьветлабежавым і цёмнакарычневым. Як вынік, як ужо адзначана, новая афарбоўка цалкам "зьела" вельмі прыгожую "вогнута-выпуклую" пластыку гэтага фасаду... Але для кагосьці атрымалася "красиво" і дажа "шикарно"... Ну дык! У Мінске ужэ многа чаво зделана "красиво", асобінна Акцябарская плошчадь!
  • ЯНКА
    10.11.2022
    маленькая архітэктарка цемры, да прыкладу, так званы Мід зьверху белы, а ў ніжняй частцы пясочнага колеру, што выглядае крыху дзіўнавата. Знаёмы па працы сказаў: гэта покуль зьверху рэстаўратары адмылі мармуравую абліцоўку. Бо мармур на будынку, маўляў, моцна пажаўцеў ад часу. Мо' й гэты храм трэ' будзе адмыць? :)
  •