Топ-менеджара life:) асудзілі за «зліў звестак» і «распальванне варожасці» да 8 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі жорсткі прысуд аднаму з топ-менеджараў мабільнага аператара life:) Арцёму Воўне — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 179 (незаконныя збор або распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).
Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што яшчэ з Воўны спагналі на карысць пацярпелых (меркавана, сілавікоў і чыноўнікаў) агулам 13 000 рублёў.
Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.
Каментары