Каментары да артыкула

На Шчучыншчыне пачалася рэстаўрацыя Маламажэйкаўскай царквы ў Мураванцы

  • хх
    30.10.2022
    адзін з маіх найлюбімейшых помнікаў архітэктуры Беларусі.
    спадзяюся, не сапсуюць
  • Мойша
    30.10.2022
    Ужо страшна
  • фцф
    30.10.2022
    Няўжо цыбулін панавешаюць? Ці абразоў з Мікалаем-крывавым і Аляксандрам-апошнім?
  • Valadzimir
    31.10.2022
    Магчыма, з гэтым унікальным помнікам зробяць тое самае, што і з "Чырвоным" касьцёлам у Мінске. Нагадаю, што ў Чырвонага касьцёла падрамантавалі і перафарбавалі цэглу муроў і вежаў - з адметнага чырвона-карычнавага колеру (з-за чаго касьцёл і называлі "Чырвоным") у "нармальны" карычневы "цагляны" колер.  Швы таксама падрамантавалі і пафарбавалі. І цяпер некалі Чырвоны касьцёл ужо не "чырвоны", а звычайны "цагляны".
    Нават на гэтых прыведзеных фотаздымках Маламажэйкаўскай царквы добра бачна, што цэгла муроў у дрэнным стане, шмат дзе разбураецца, і яго, сапраўды, неабходна аднавіць і ўмацаваць.  Вось толькі пытаньне - як гэта будзе зроблена і што атрымаецца ў выніку? Мяркую, вельмі верагодна, што падрамантаваўшы цэглу і швы, "рэстаўратары" з ТАА "СМП-128", каб "новыя" адрамантаваныя участкі не адрозьніваліся ад "старых", пафарбуюць цалкам усе цагляныя муры і вежы храма ў новы "красівый" аднатонны колер, які - а вось у гэтым я перакананы, - будзе істотна адрозьнівацца ад аўтэнтычнага колеру.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    31.10.2022
    Фасады храма дужа змаскалізаваныя! Іх трэба дэмаскалізаваць! Ці былі ў ХVІ ст нават у самой Масковіі крыжы з касавінай, то бок сымбаль адрынання ўніяцтва. А яны тут нават вымураваныя ў выглядзе паглыбленняў у тынкоўцы на вежах. Я не бачу тут ніякай готыкі і рэнесанса! Я бачу стылізацыю пад акупацыйны псеўдарускі стыль часоў Мураўёва-вешальніка!
    Ізноў гэта тая самая Шчу-чын-шчы-на, бадай яе пранцы!
  •