Джэры Лі Льюіс, адзін з заснавальнікаў рок-н-рола, памёр ва ўзросце 87 гадоў у сваім доме ў амерыканскім штаце Тэнэсі.
Росквіт кар'еры Льюіса прыпаў на сярэдзіну 1960-х гадоў, ён увайшоў у плеяду знакамітых выканаўцаў рок-н-рола, такіх як Элвіс Прэслі, Чак Бэры і Літл Рычард. Ягонае імя адным з першых унеслі ў Залу славы рок-н-рола, ён уваходзіць у топ-100 найвялікшых музыкаў усіх часоў.
У пантэон рок-музыкі Льюіс увайшоў як рок-н-рольны бунтар, як непераўзыдзены выканаўца класічных рок-стандартаў Whole Lotta Shaking Goin' On, I'm on Fire і асабліва Great Balls Of Fire, які стаў ягонай візітоўкай.
Апошнія гады жыцця Льюіс шмат хварэў, лекары нават казалі, што ён ад сваіх хваробаў павінен быў памерці яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму.
Каментары
Сьветлая памяць!