Каментары да артыкула

Рэцэпт на выхадныя. Запечаныя яйкі з вяндлінай — хуткі і прыгожы сняданак

  • хх
    15.10.2022
    дзеля аднаго яйка ўключаць духоўку? ну нехта сябе вельмі любіць ці багата жыве
  • хх
    15.10.2022
    днямі было два яйкі ў выглядзе сардэчак, а сёння самотнае адно... што здарылася?
  • Жах
    15.10.2022
    Некалі на вёсцы, у дзеда, гатавалі нешта падобнае, у печы. Але там вялізная патэльня была, і вяндліны клалі ня 30 грамаў... Дасюль ейны пах памятаю. Потым патэльню ставілі на стол, усе сядалі вакол, дзед прыносіў пляшачку, дарослым вядома, і казаў: "вось вам, хлопчыкі, і газа". А тут, бачу, пляшачкі няма, не аўтэнтычна значыцца...
  • Насамрэч
    15.10.2022
    хх, днямі было дзве паловы, а не два яйкі. Адно самотнае парэзалі на часткі.
  • Уладзімір
    15.10.2022
    Безумоўна, гэта смачна і сытна. Але ж сняданак хочацца прыгатаваць хутчэй. Хіба што гаспадыня падымецца рана і прыгатуе такое для ўсіх. Такіх гаспадынь трэба насіць на руках :)
  • Уладзімір
    15.10.2022
    Насамрэч, :))) 
  • хх
    15.10.2022
    Адно самотнае парэзалі на часткі.
    Насамрэч бачу. 
    але я не веру ні якія палоўкі. калі што
  • Насамрэч
    15.10.2022
    хх, дык і я ня веру, бо хто (што) іх можа склеіць ізноў у адзінае цэлае ? Гэта ўжо назаўжды, хай яны й у адной талерцы ляжаць.
  • так что раньше было - курица или яйцо?
    16.10.2022
    "бо хто (што) іх можа склеіць ізноў у адзінае цэлае ?"
    здрасьте вам пожалуйста. на этой недельке между прочим кое-кто склеил две половинки ажна целой расчлененной курицы. целой? потому что склеенная курица - это вам не склеенное яйцо
  • Дзед
    16.10.2022
    Смачна то яно смачна, але з такімі сьняданкамі (а часта такі "сьняданак 3 разы на дзень) халестэрынчык будзе спраўна запакоўваць жылы і капіляры. Затым пасьля 40 завышаныя ціск, пасьля 50 інфаркт. Ды там яшчэ здэцца і кава ў кубачкі, а рухаемся мы зарас вой як мала... Сырая садавіна і гародніна мусіць складаць 75 адсоткаў харчаваньня.
  • особо циничная
    16.10.2022
    Дзед, ты што - сабраўся пражыць 200 лет? як Майкл Джэксан? а навошта?

    мой малы (цынік і металюга ад нараджэння шчэ той)) неяк (гадкі 4 яму было) сказаў (пра Майкла Джэксана):
    - мам, а быў такі чалавек, які хацеў пражыць 200 год, але ён... помер
  • Дзед
    16.10.2022
    особо циничная, што вы шаноўная, колькі Бог дасьць... Але ці вы заліваеце ў сваю машыну замест бензіну ацэтон, сьпірт ці керасін? Гэтыя рэчывы вадкія і таксама гараць, толькі сапсуюць вашу машыну. Машына была зроблена, каб спажываць бензін. Дык навошта тое ж самае рабіць з машынаю дадзенаю вам Богам у якой у гэтым фізычным сьвеце ездзіць вашая душа. Непрыемна душы будзе сядзець нерухома ў сапсаванай машыне, ці поўзаць з болямі ў сапсаванай.
  • Жах
    16.10.2022
    Дзед, вось таму пэўна дзед і прыносіў пляшачку пад тую страву, каб халестэрын не ўсхадзіўся. Ён 90 гадоў пражыў, і да апошняга актыўна. Верхам на кані мог праехацца, а пра ровар я й не кажу. Выпісваў газэты (польскамоўную, ліетувіскую і Зьвязду), цікавіўся, як там жывуць, хадзіў у клюб глядзець кíны. Які там халестэрын ? І ўвесь час ежа самая простая: у аснове бульба, сала, яйкі, хлеб, гародніна ў розных варыяцыях... Ну, і пляшачка самаробнай, вядома. Ён і нам, унукам, наліваў, як ужо хлопцамі былі. Кульнеш так чарачку-другую, і некуды зазьбіраешся з-за стала, а ён спыніць, скажа пасядзі паўгадзінкі, не ляці. Ён ведаў, што казаў, бо ногі "вярталіся" рыкладна праз такі час. :))
  • Дзед
    17.10.2022
    Жах, людзі народжаныя яшчэ "тады" гэта былі іншыя людзі, і сала і гарэлка было іншае, і бульба з яйкамі іншая, гародніна, садавіна, паветра вада, імунітэт, стрэс... Усё было іншае... Тады людзі з рэчкі ваду пілі... Зарас напіся...
    Тады ўсе пасты вытрымлівалі, а вясною на траве жылі, арганізм рэгулярна моцна ачышчаўся, а скваркі пад пляшачку елі не часта, працавалі, рухаліся з усходу да заходу, ў лазьню перыядычна... :)) калі пляшачка ратуе ад халестэрына і карысная, то Расея мусіць быць самая здаровая ў сьвеце.. :)
  • Жах
    17.10.2022
    Дзед, ну, дык трэба ж ведаць меру. У меру ўсё карысна. Чарнагорцы раніцу пачынаюць з 50 гр. ракіі, нешта ня чуў, каб у іх былі праблемы. А віно замест вады п'юць, аўтэнтычнае, Крстач, альбо Вранац (мне Крстач больш прыйшоўся быў). Ці ня ў кожнай вёсцы (а я там усю краіну аб'ехаў, аўто на пракат толькі 20 ею суткі)) свае віны ціснуць, а ракію дык паўсюль гоняць. І ўсе счасьлівыя, усьмешлівыя, ветлівыя...ніхто ня скардзіцца на халестэрын і пад плотам не валяецца... :)) Ніякіх п'яных боек, хамства, ці срачу... Песьні пяюць - гэта так. Вы ж ня будзеце цьвердзіць, што яны іншапланецяне ?..
  •