Расійскія СМІ паведамляюць, што на Данбасе загінуў лідар арганізаванай злачыннай групоўкі «Кускоўскія» Ігар Куск. Да лета гэтага года ён адбываў у калоніі строгага рэжыму 23-гадовы тэрмін зняволення.
Сёння крымінальнага аўтарытэта, якога асудзілі ў 2015 годзе на 23 гады за забойствы і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, пахавалі на радзіме пад Ніжнякамскам у Татарстане на Алеі Славы гарадскіх могілак.
Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ — «Бизнес Онлайн» і «Реальное время».
Па словах удавы злачынца, Куск пайшоў на фронт 25 ліпеня і служыў у шэрагах «ПВК Вагнера» ў раёне Бахмута.
Самае гучнае злачынства, здзейсненае АЗГ «Кускоўскія», — забойства ў Казані ў 2004 годзе гендырэктара кампаніі «Татсантэхмантаж» Барыса Ваймана, заслужанага будаўніка Татарстана.
Каментары
радзіме пад Ніжнякамскам у Татарстане на Алеі Славы гарадскіх могілак.