Палітвязня Сяргея Бабко асудзілі да двух гадоў калоніі за «абразы»
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко, паведамляе «Вясна».
За каментарыі ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.
Сяргей Бабко быў затрыманы 26 мая ў межах крымінальнай справы. Адразу ён утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.
Каментары