Пра гэта паведаміў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Калі гавораць гарматы, музы маўчаць. Гэтыя словы пераклікаюцца са старажытным выразам — «Калі грыміць зброя, законы маўчаць».
Дваццаць восем гадоў маўчаць законы у Беларусі, дваццаць восем гадоў грыміць зброя (…) Але музы не маўчалі ўсе гэтыя доўгія гады. Творчыя людзі пісалі вершы, раманы, карціны і песні. (…) Нашыя песні набылі ў гэты час новае гучанне. І пішуцца новыя. Бо песні — гэта таксама зброя.
Дзякуючы песням зрынаецца дыктатура, не губляецца Надзея, умацоўваецца Вера, не знікае Любоў. І жыве Беларусь!» — напісаў Лявон Вольскі ў анонсе тура.
Канцэрты запланаваны ў пяці гарадах:
27 кастрычніка — Нью-Ёрк
28 кастрычніка — Філадэльфія
29 кастрычніка — Чыкага
2 лістапада — Сан-Францыска
3 лістапада — Лос-Анджэлес
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Каментары