Вяселле пад бела-чырвона-белым сцягам. Былы палітвязень Зміцер Фурманаў ажаніўся ФОТЫ
Зміцер Фурманаў — былы чалец ініцыятыўнай групы Ціханоўскай і палітвязень, які правёў за кратамі год і тры месяцы. Увесь гэты час яго чакала яго дзяўчына Вольга. 29 ліпеня пара ўзяла шлюб у Вільні, куды пераехала пасля вызвалення Змітра з калоніі. На вяселле запрасілі ўсіх ахвотных. Павіншаваць маладых прыйшла і Святлана Ціханоўская. Як гэта было — у нашым фотарэпартажы.
Вяселле прайшло ў чырвона-белых колерах — у такой гаме былі падабраныя аксесуары нявесты і жаніха і строі многіх гасцей.
Зміцер Фурманаў да ўсіх гэтых падзей жыў у Гродне і каля 10 гадоў працаваў інжынерам у «Аблаўтатрансе».
Затрымалі яго яшчэ да выбараў — 29 мая 2020 года на пікеце па зборы подпісаў у Гродне. Па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Змітру прысудзілі 2 гады калоніі. За кратамі ён правёў год і тры месяцы (пералічылі час у СІЗА).
Каментары
так что это за "общество приличных люлей" то?