Эканоміка77

Пачварны будынак на месцы музея ВАВ на Кастрычніцкай плошчы ўжо распрадаюць. Прычым Dana Holdings вызвалілі ад ПДВ

У базе Realt з'явілася аб'ява аб продажы шматфункцыянальнага комплексу Capital Palace на Інтэрнацыянальнай. Гэта той самы будынак на Кастрычніцкай плошчы, вакол якога было шмат спрэчак. Аб'яву заўважыў тэлеграм-канал «Будні рыэлтара». Realt даведаўся падрабязнасці. Некалькі гадоў таму будынак дабудавалі, а сёння яго ўжо прадаюць па дагаворнай цане, прычым здзелку спецыяльна вызвалілі ад ПДВ. 

Будаваць аб'ект па адрасе Інтэрнацыянальная, 38 пачалі ў 2017 годзе. За некалькі гадоў да гэтага на Кастрычніцкай плошчы знеслі былы музей ВАВ. Будаўніцтва тады многія мінчукі ўспрынялі негатыўна. Лічылі, што будынак не ўпісваецца ў архітэктуру горада, а архітэктары называлі знос музея ВАВ пачаткам маштабнай бяды.

Будаўніцтвам займалася кампанія Dana Holdings — кампанія сербскіх нуварышаў, якія атрымліваюць выгадныя ўчасткі для забудовы ў Мінску і трапілі пад санкцыі ЕС як набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі.

Некалькі гадоў таму будынак дабудавалі, і сёння яго прадаюць па дагаворнай цане.

«Capital Palace — васьміпавярховы шматфункцыянальны будынак прэміум-класа на цэнтральнай плошчы сталіцы. Знакавае для Беларусі месца з сучаснымі і гістарычнымі традыцыямі горада і краіны сапраўды ўнікальнае. Вакол размешчаныя папулярныя і эксклюзіўныя аб'екты і будынкі. Будынак пабудаваны ў 2020 годзе з выкарыстаннем якасных матэрыялаў і сучасных тэхналогій. Мае двухузроўневы падземны паркінг на 170 машынамесцаў», — напісана ў аб'яве.

Realt патэлефанаваў, каб даведацца пра цану і ўмовы.

«Цана дагаворная. Канкрэтных лічбаў я вам не назаву. Мне сказалі, што ўсё будзе залежаць ад запыту, — адказаў спецыяліст, які займаецца продажам аб'екта. — Але якой бы ні была цана, там не будзе ПДВ, яны вызваленыя».

Па словах спецыяліста, уладальнікі гатовыя прадаваць асобна кожны паверх. Але калі знойдзецца купец для ўсяго будынка цалкам — таксама гатовыя да ўгоды.

«Нейкіх абмежаванняў або пажаданняў да пакупніка няма. Гэта можа быць юрыдычная асоба, але калі знойдзецца фізічная, таксама гатовыя прадаваць».

Каментары7

  • факл
    20.07.2022
    Яшчэ адзін доказ карупцыйных схематозаў сямейкі. Нават ПДВ не заплоцяць, а простых беларусаў абдзяруць да капейкі.
  • маленькая архітэктарка цемры
    20.07.2022
    "Мы не настолько богаты, чтобы строить не больницу, а дворец." - Лукашенко 18 июля 2022
  • Каментар
    20.07.2022
    Будынак нагадвае чортава логава. Зірніце на здымак.

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА4

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве выдатнага хірурга вышэйшай катэгорыі асудзілі на чатыры гады за данаты фонду Навальнага1

Агнешка Рамашэўская: Шкада, што мы не ўзялі камуністаў за морду8

Большасць жыхароў Грэнландыі гатовы далучыцца да ЗША — апытанне8

Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»2

Не менш за чатыры флікеры. У міліцыі распавялі, як пешаходам засцерагчы сябе на дарозе2

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»7

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам ФОТАФАКТ9

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

Каля Вярхоўнага суда Ірана расстралялі двух суддзяў, адказных за справы палітвязняў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА4

Прапагандыстка БелТА пахвалілася навагоднім адпачынкам у Парыжы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →