Незалежныя аналітыкі: Расія згубіла ва Украіне больш за 3000 адзінак тэхнікі
Незалежныя блогеры з праекта Oryx вядуць дэтальны задакументаваны падлік знішчанай тэхнікі падчас расійска-ўкраінскай вайны. Лічбы ашаламляльныя: паводле даследчыкаў, Расія згубіла падчас вайны, як мінімум, 3 тысячы адзінак вайсковай тэхнікі, у той час як украінцы — у 3,5 раза менш.
Паводле вайсковых аналітыкаў, усяго расіяне страцілі 3001 адзінкі тэхнікі (1588 знішчана, 47 пашкоджана, 244 кінутай тэхнікі і 1123 захоплена).
Важна адзначыць, што даследчыкі ў свой спіс уключаюць выключна тую тэхніку, якая зафіксавана на фота— ці відэазапісах. Такім чынам, рэальная колькасць знішчанай расійскай тэхнікі значна большая. Не ўключалася ў спіс і стралковая зброя, ПТРК, ПЗРК, боепрыпасы, цывільныя транспартныя сродкі, прычэпы ў спіс таксама не ўключаліся.
За час вайны расіяне згубілі 519 танкаў: з іх знішчана 263, пашкоджана 10, кінута 39, захоплена 207.
Цікава, што гублялі расіяне не толькі старыя савецкія танкі Т-72, але і сучасныя Т-90.
Усяго ў расійскіх войсках налічвалася каля трох тысяч танкаў, такім чынам, расіяне згубілі каля 1/6 свайго танкавага патэнцыялу. З другога боку, у Расіі яшчэ каля 10 тысяч танкаў знаходзяцца на кансервацыі (але ў якім стане тыя танкі — невядома).
Баявых браніраваных машын расіяне згубілі 306 (знішчана 144, кінута 34, захоплена 128).
Баявыя машыны пяхоты — 53З. З іх знішчана 311, пашкоджана 2, кінута 38, захоплена 181.
Бронетранспарцёры — 101. З якіх знішчана 33, пашкоджана 2, кінута 14, захоплена 52.
Процімінныя машыны з абаронай ад засад — 24. З якіх знішчана 13, пашкоджана 1, кінута 3, захоплена 7.
Мабільныя машыны пяхоты — 95. З якіх знішчана 58, пашкоджана 2, кінута 5, захоплена 30.
Камандныя пункты і станцыі сувязі — 63. З якіх знішчана 30, пакінута 8, захоплена 25.
Інжынерныя машыны і абсталяванне — 114. З якіх знішчана 34, кінута 15, захоплена 60.
Цяжкія мінамёты — 12 (4 знішчана і 8 захоплена).
Артылерыя на прычэпах (56, з якіх знішчана 10, пашкоджана 4, кінута 5, захоплена 37).
Самаходная артылерыя (98, з якіх знішчана 41, пашкоджана 2, кінута 15, захоплена 39).
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню (56, з якіх знішчана 25, кінута 5, захоплена 25).
Зенітныя прылады (4, з якіх захоплена: 4).
Самаходныя зенітныя прылады (14, з якіх знішчана 5, кінута 2, захоплена 7).
Зенітныя ракетныя комплексы (52 з якіх знішчана 26, пашкоджана 1, кінута 7, захоплена 18).
Радары (10, з якіх знішчана 4, захоплена 6).
Антырадарныя сістэмы (7, з якіх знішчана 3, пашкоджана 2, захоплена 2).
Самалёты (22, з іх знішчана 21, пашкоджана 1).
Верталёты (35, з якіх знішчана 31, пашкоджана 2, кінута 1, захоплена 1).
Беспілотныя лятальныя апараты (39, з якіх знішчана 26, захоплена 13).
Ваенна-марскія караблі (4, з якіх знішчана 2, пашкоджана 2).
Цягнікі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (2, з якіх знішчана: 2).
Грузавікі, транспартныя сродкі і джыпы (834, з якіх знішчана 517, пашкоджана 18, кінута 63, захоплена 236).
Украінскі Генштаб называе іншыя, большыя лічбы, але іх немагчыма праверыць.
Аналітыкі зафіксавалі, што страты Украіны нашмат меншыя — 848 адзінак, з якіх знішчана 389, пашкоджана 22, кінута 36, захоплена 401.
Каментары